FIDH: Чаму абвінавачванні супраць «Вясны» – беспадстаўныя?

18 October 2021, 8:42 AM
FIDH: Чаму абвінавачванні супраць «Вясны» – беспадстаўныя?

На фота: прадстаўнікі FIDH і сенатар Парыжу Рэмі Фера на акцыі салідарнасці 18 ліпеня 2021 года

Некалькі сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна", у тым ліку яго старшыня Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, былі абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека FIDH мяркуе, што сапраўдны матыў гэтых беспадстаўных абвінавачванняў - знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. І прыводзіць наступныя аргументы.

Некалькі сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», у тым ліку яго старшыня Алесь Бяляцкі, былі абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Дакладны характар абвінавачванняў не ясны, збольшага таму, што адвакаты «Вясны» былі вымушаныя падпісаць падпіску аб неразгалошванні.

  • «Вясна» была пазбаўлена рэгістрацыі ў 2003 годзе і з таго часу не з'яўляецца юрыдычнай асобай і падатковым рэзідэнтам у Беларусі. Усе наступныя спробы зарэгістраваць арганізацыю былі адрынутыя ўладамі. Таму «Вясна» не магла плаціць падаткі як НДА.

  • Супрацоўнікі «Вясны» таксама не маглі плаціць падаткі ў індывідуальным парадку, паколькі да 2018 года праца ад імя незарэгістраванай арганізацыі каралася крымінальнай адказнасцю (пазней - у адміністрацыйнаым парадку).

Такім чынам, законы ў Беларусі робяць практычна немагчымай легальную дзейнасць праваабаронцаў, што парушае Канстытуцыю Беларусі і міжнароднае права.

  • Камітэт ААН па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ліквідацыя «Вясны» парушае свабоду асацыяцый, і падкрэсліў, што ніякі закон не мусіць прадугледжваць крымінальную адказнасць або дэлегітымізацыю праваабарончай дзейнасці з-за паходжання яе фінансавання.

  • Падатковыя абвінавачванні выклікаюць абурэнне ў жыхароў Беларусі, якія пры Лукашэнку апынулася ў фінансава цяжкім становішчы, але гэта ні што іншае, як прапагандысцкія хітрыкі.

  • Беларускія ўлады прымусілі «Вясну» зрабіць выбар: праца ў юрыдычным вакууме або ліквідацыя.

  • Цяпер, пазбавіўшы арганізацыю яе легальнага статусу, а супрацоўнікаў магчымасці легальна працаваць, яны помсцяць «Вясне» за тое, што арганізацыя вырашыла працягваць абараняць правы беларусаў.

Сапраўдны матыў гэтага пераследу – знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі злачынствамі.

Абвінавачанні супраць «Вясны» аналагічныя абвінавачванням супраць старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага ў 2011 г. Паводле ААН, яго правы таксама былі парушаныя ўладамі Беларусі.

Артыкул на сайце FIDH

Share

See more news

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці