Фолькер Цюрк прызначаны Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

26 September 2022, 10:31 AM
Фолькер Цюрк прызначаны Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

Фота ААН/М.Эліяс

   

Вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека прызначаны Фолькер Цюрк з Аўстрыі, піша сайт ААН. На гэтай пасадзе ён зменіць Мішэль Бачэлет з Чылі. Кандыдатура Цюрка была прапанавана Генеральным сакратаром ААН Антоніў Гутэрышам і ўхвалена Генеральнай Асамблеяй ААН.

«Цюрк прысвяціў сваю доўгую і выбітную кар'еру прасоўванню ўсеагульных правоў чалавека, у прыватнасці, міжнароднай абароне адных з найбольш уразлівых людзей у свеце – бежанцаў і асоб без грамадзянства», - гаворыцца ў заяве Генеральнага сакратара ААН.

У Фолькера Цюрка багаты паслужны спіс. Цяпер ён займаецца каардынацыяй палітычнай работы ААН па ўсім свеце на пасадзе намесніка Генеральнага сакратара ААН, а з 2019 па 2021 год Цюрк працаваў памочнікам Генсакратара па стратэгічнай каардынацыі.

 

Фолькер Цюрк шмат гадоў працаваў ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў

Новы Вярхоўны камісар па правах чалавек на працягу доўгага часу працаваў ва Упраўленні Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў як у штаб-кватэры ў Жэневе, так і ў прадстаўніцтвах Упраўлення па ўсім свеце. Ён, у прыватнасці, адказваў за распрацоўку знакавага Глабальнага дагавора аб бежанцах.

Новы кіраўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека (УВКПЧ) – выпускнік Лінцкага ўніверсітэта і мае ступень доктара ў галіне міжнароднага права, атрыманую ў Венскім універсітэце. Папярэднікам Цюрка на чале УВКПЧ была Мішэль Бачэлет з Чылі. Яна займала пасаду Вярхоўнага камісара з 1 верасня 2018 года да 31 жніўня 2022 года.

Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека адказвае за дзейнасць ААН на праваабарончым напрамку. Сярод яго асноўных задач - садзейнічанне эфектыўнай рэалізацыі ўсіх правоў чалавека, стымуляванне і каардынацыя дзеянняў у галіне правоў чалавека ў рамках сістэмы ААН, аказанне дапамогі ў распрацоўцы новых стандартаў у праваабарончай сферы, садзейнічанне ратыфікацыі дагавораў аб правах чалавека.

 

Арыгінальны артыкул на сайце ААН

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці