«Індэкс цэнзуры»: Чаму лісты палітычных вязняў у Беларусі такія вясёлыя?

09 August 2022, 11:40 AM
«Індэкс цэнзуры»: Чаму лісты палітычных вязняў у Беларусі такія вясёлыя?

Праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» тлумачыць, што ў гэтым вінаватая цэнзура, праз якую праходзяць лісты: вязні рэжыму Лукашэнкі не могуць адкрыта выказваць сваё меркаванне.

Часам лісты ад беларускіх палітвязняў поўныя падбадзёрвання і прыемных гісторый. У той час як праваабаронцы і актывісты распавядаюць пра цяжкія ўмовы ўтрымання і збіццё, псіхалагічны ціск і адмову ў медыцынскай дапамозе, карціна з лістоў зняволеных здаецца даволі мірнай. Іх заключэнне часта выглядае як адпачынак: яны пішуць пра тое, што чытаюць кнігі і атрымліваюць асалоду ад свежага паветра падчас прагулак. Рэзкі кантраст паміж утрыманнем пад вартай і тым, пра што яны пішуць, на першы погляд можа збіць з панталыку.

У гэты момант важна зразумець, што ўяўляе сабой рэжым у Беларусі. Быць палітычным зняволеным рэжыму не азначае доступу да якіх-небудзь правоў зняволеных або асноўных правоў чалавека, гэта не азначае павагі да якіх-небудзь правоў наогул. Гэта тычыцца і права на ліставанне. У краіне, дзе людзей затрымліваюць за любое апазіцыйнае палітычнае выказванне, ажно да нашэння бел-чырвона-белых шкарпэтак, было б наіўна чакаць, што рэжым не ўсталюе татальны інфармацыйны кантроль над імі ў турме.

У беларускіх турмах лісты праходзяць праз строгі двухбаковы цэнзурны рэжым, які складаецца з камбінацыі агульных правілаў турмы і спецыфічнага стаўлення да тых, хто знаходзіцца там па палітычных прычынах.

Словы, сказы і нават старонкі могуць быць канфіскаваныя, цэлыя лісты могуць быць вернуты адпраўніку ці проста знікнуць, калі правілы не выконваюцца. Аднак гэта ў найлепшым выпадку. У горшым выпадку вязня за ліст могуць адправіць у карцэр, збіваць і пагражаць. Часам у лістах можна рэальна пачуць голас за спіной зняволенага, які дыктуе яму, прымушаючы казаць хвалебныя словы ў адрас адміністрацыі калоніі ці прымусовыя просьбы, накіраваныя на сваякоў, каб тыя не падавалі юрыдычных скаргаў.

Праз такія ўмовы вязні не могуць адкрыта напісаць аб жорсткім абыходжанні, якому яны падвяргаюцца. Застаецца толькі трымацца.

Палітвязні ў Беларусі сталі экспертамі ў пошуку нейтральных тэм, каб пазбегнуць цэнзуры. Больш за тое, яны ведаюць, што праўда належыць ім: яны не злачынцы, яны героі новай Беларусі, якія адважыліся сустрэцца твар у твар з рэжымам і абараніць свае правы. Аднак не варта ашуквацца іх радасным настроем. Часта мэта ліста – падтрымаць блізкіх, іранічна прыхаваць боль ад несправядлівасці і падзякаваць тым, хто клапоціцца пра іх і робіць так, каб пра вязняў не забываліся.

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце "Індэкса цэнзуры".

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці