«Індэкс цэнзуры»: «Наш сябар і былы калега Андрэй Аляксандраў усё яшчэ за кратамі»

22 February 2022, 1:50 PM
«Індэкс цэнзуры»: «Наш сябар і былы калега Андрэй Аляксандраў усё яшчэ за кратамі»

Праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» напісала артыкул з нагоды 400 дзён зняволення палітвязня Андрэя Аляксандрава:


«Я вельмі ўзрушаны мужнасцю беларускіх людзей, якія не змаўкаюць, нават ведаючы, якая небяспека ім пагражае», — напісаў у снежні 2013 года беларускі журналіст і праваабаронца Андрэй Аляксандраў. У той час ён працаваў у Лондане супрацоўнікам Index on Censorship Belarus Officer.

Сёння наш сябар і былы калега Андрэй праводзіць за кратамі ў Беларусі 400-ы дзень. Вярнуўшыся ў Беларусь з Лондана ў сярэдзіне 2010-х гадоў, Андрэй добра ўсведамляў, як рызыкоўна працягваць працу ў абарону правоў чалавека, але адмовўся запалохана маўчаць.[…]

Андрэй быў затрыманы і зняволены ў студзені 2021 года. Цяпер яму прад'яўляюць абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» - на падставе таго, што ён аплочваў штрафы журналістам і дэманстрантам, затрыманым падчас акцый пратэсту, выкліканых спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Беларускія праваахоўныя органы прыраўноўваюць гэта да фінансавання незаконных акцый пратэсту. У выпадку прызнання вінаватым Андрэю Аляксандраву пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Калі б мне было так кепска, ці хапіла б мне мужнасці працягваць выказвацца [?]», — задаваўся пытаннем Андрэй у сваім тэксце, маючы на ўвазе Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, якога збілі, арыштавалі і пакінулі ў камеры з лязом брытвы і кавалкам дрота, у надзеі, што ён заб'е сябе.Цяпер і сам Андрэй церпіць жорсткасці рэжыму. Ён і яго дзяўчына Ірына Злобіна – двое з больш чым 1062 палітвязняў у Беларусі».

“Індэкс цэнзуры” просіць падпісаць петыцыю з патравабаннем вызваліць Андрэя і Ірыну.

 

Артыкул без скарачэнняў (на англійскай мове) чытайце на сайце “Індэкса цэнзуры”.

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці