Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы

02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы

25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе арганізацыя Respect-Protect-Fulfill. ААН заклікала Беларусь тэрмінова прыняць меры па абароне палітзняволенай. Камітэт папрасіў надаць жанчыне неабходную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, а таксама забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання.  

Раней падобныя меры КЛДЖ прымаў у дачыненні да Паліны Шарэнды-Панасюк і Марыі Калеснікавай, нагадваюць праваабаронцы з Respect-Protect-Fulfill. 

Нагадаем, першапачаткова Вікторыя Кульша была асуджана па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту і яе арганізацыю. Пасля яе яшчэ чатыры разы асудзілі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса, нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Прыцягваць да адказнасці па гэтым артыкуле ў Беларусі могуць неабмежаваную колькасць разоў. 

Цяпер Вікторыя ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 24, а раней — у ПК № 4. Умовы яе знаходжання ў месцах несвабоды бесчалавечныя: яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, абмяжоўваюць у перадачах, лістах, званках і сустрэчах з блізкімі. Падчас знаходжання ў ШІЗА і ПКТ Вікторыя ўвесь час знаходзілася ў халодным памяшканні, без пасцельнай бялізны і матраца. Там жанчына не магла нармальна спаць, і зараз з-за холаду ў яе пачаліся праблемы з суставамі. 

У знак пратэсту супраць умоў утрымання Вікторыя абвяшчала некалькі галадовак. У красавіку 2025 года стала вядома пра новую галадоўку палітзняволенай — у сувязі з узбуджэннем супраць яе пятай крымінальнай справы. У выніку ў Вікторыі развіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем: яна часта губляе прытомнасць, перанесла два сардэчныя прыступы, у яе праблемы з ціскам, тахікардыя, нізкі гемаглабін. 

"Праз тое, што доўгае перабыванне ў невыносных умовах без медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі негатыўна ўплывае на фізічнае і псіхалагічнае здароўе зняволеных, юрыст_кі Respect-Protect-Fulfill звярнуліся ў КЛДЖ з просьбай прыняць па справе забеспячальныя меры. Камітэт пагадзіўся з довадамі і заклікаў Беларусь даць Вікторыі "доступ да поўнага медыцынскага абследавання і псіхалагічнай падтрымкі, каб прадухіліць непапраўную шкоду яе жыццю, здароўю і псіхалагічнай устойлівасці, а таксама забяспечыць ёй належныя ўмовы ўтрымання". Забеспячальныя меры КЛДЖ з’яўляюцца абавязковымі для выканання", – паведамляюць у Respect-Protect-Fulfill.

У адрозненне ад папярэдніх падобных спраў, Камітэт прыняў забеспячальныя меры ў дачыненні да Вікторыі Кульшы без дадатковых патрабаванняў да абгрунтавання. Гэта важны крок у развіцці практыкі КЛДЖ па справах супраць беларускіх уладаў. 

КЛДЖ – гэта міжнародны орган, які сочыць за выкананнем Канвенцыі аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Беларусь удзельнічае ў дадзенай Канвенцыі з 1981 года. Зварот у КЛДЖ – адзін з нешматлікіх шляхоў, як беларускі могуць адстойваць свае правы ў міжнародных прававых механізмах. 

Па падрабязнасці і пашыраныя каментары звяртайцеся па кантактах: advocacy@respectprotectfulfill.org; inst: @rpf_org ; fb: @respectprotectfulfill, tg: @RPF_org

Respect-Protect-Fulfill – гэта беларуская незалежная няўрадавая некамерцыйная праваабарончая арганізацыя, якая базуецца ў Літве. Мы прасоўваем правы чалавека ў Беларусі і за яе межамі праз стратэгічныя справы ў грамадскіх інтарэсах. Працуем з органамі ААН і іншымі міжнароднымі механізмамі, аддаючы прыярытэт тэмам, якія яшчэ не былі аб'ектам іх увагі.

Арыгінальная публікацыя на сайце Respect-Protect-Fulfill

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці