Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай супраць паправак у закон аб СМІ ў Беларусі

10 July 2023, 1:01 PM
Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай супраць паправак у закон аб СМІ ў Беларусі

У адказ на падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам 1 ліпеня, закона, які ўзмацняе кантроль над СМІ, Камітэт абароны журналістаў выступіў з наступнай заявай:

«Новы закон аб СМІ ў Беларусі пераводзіць даўнюю адвольную практыку падаўлення іншадумства і незалежнай журналістыкі ў прававую плоскасць», - заявіў Карлас Марцінес дэ ла Серна, праграмны дырэктар праграмы Камітэта абароны журналістаў у Нью-Йорку. «Улады мусяць скасаваць гэты закон и не прымаць законы, якія яшчэ больш абмяжоўваюць свабоду прэсы і ізалююць Беларусь ад астатняга свету, і дазволіць СМІ працаваць свабодна».

Згодна з заявай, апублікаванай на сайце адміністрацыі прэзідэнта, папраўкі да закона аб СМІ «накіраваныя на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы СМІ, а таксама на пашырэнне інструментаў рэагавання на несяброўскія дзеянні ў адносінах да Беларусі».

Савет Рэспублікі, верхняя палата парламента, прыняў папраўкі 14 чэрвеня пасля таго, як 31 траўня іх прыняла ніжняя палата. Тэкст закона быў апублікаваны 6 ліпеня і набудзе моц праз тры месяцы.

Новы закон дазваляе Міністэрству інфармацыі забараняць дзейнасць замежных СМІ ў Беларусі «ў выпадку несяброўскіх дзеянняў замежных дзяржаваў у адносінах да беларускіх СМІ», напрыклад, забароны беларускага СМІ за мяжой. Забарона можа ўключаць забарону на распаўсюд СМІ, блакіраванне яго дзейнасці, ануляванне акрэдытацыі журналістаў, забарону на адкрыццё прадстаўніцтваў на тэрыторыі Беларусі.

Закон таксама пашырае падставы для блакіроўкі замежных і мясцовых навінавых сайтаў і навінавых агрэгатараў, надзяляе органы ўлады правам ануляваць рэгістрацыю СМІ, калі яго заснавальнік або юрыдычная асоба маюць дачыненне да дзейнасці, прызнанай «экстрэмісцкай» ці «тэрарыстычнай».

«Гэтыя папраўкі носяць у асноўным тэхнічны характар. Яны ўводзяць у закон тое, што ўжо шырока практыкуецца беларускімі ўладамі», - паведаміў Камітэту абароны журналістаў Барыс Гарэцкі, намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў, забароненай праваабарончай арганізацыі. Ён дадаў, што беларускія ўлады ўжо блакіравалі сайты без рашэння суда.

«На практыцы [замежныя СМІ] ужо не могуць працаваць, яны не атрымліваюць акрэдытацыі, а шэраг [замежных] СМІ прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі», - сказаў Гарэцкі.

Арыгінал заявы на сайце Камітэта абароны журналістаў (на ангельскай мове)

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці