Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай з нагоды прысуду Ірыны Слаўнікавай

05 August 2022, 3:05 PM
Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай з нагоды прысуду Ірыны Слаўнікавай

Парыж, 3 жніўня 2022 года - У адказ на прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай Камітэт па абароне журналістаў выступіў з заявай:

 «Сённяшні прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай – пяць гадоў пазбаўлення волі з'яўляецца яшчэ адным прыкладам цынічнага і помслівага характару беларускіх уладаў», - заявіў Карлас Марцінес дэ ла Серна, праграмны дырэктар КАЖ, у Мадрыдзе. «Паляванне ўладаў на «ведзьмаў», то бок, на журналістаў, якія асвятлялі пратэсты ў 2020 годзе, павінна быць неадкладна спынена. Улады не павінны аспрэчваць апеляцыю Слаўнікавай і мусяць неадкладна вызваліць яе разам з усімі зняволенымі прадстаўнікамі прэсы».

Камітэт абароны журналістаў накіраваў электронны ліст у Следчы камітэт Беларусі і патэлефанаваў у Гомельскі абласны суд па каментарыі, але адказаў не атрымаў.

Беларусь займае пятае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў: па стане на 1 снежня 2021 года, калі Камітэт абароны журналістаў праводзіў апошні перапіс вязняў, за кратамі знаходзілася сама меней 19 журналістаў.

 Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце КАЖ.

Пераклад на беларускую мову – Беларускі дом правоў чалавека

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці