Конкурс на падтрымку праектаў арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека

29 May 2023, 1:35 PM
Конкурс на падтрымку праектаў арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і ўмацаванне патэнцыяла праваабарончых арганізацый. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 чэрвеня 2023 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай захавання і пашырэння доступу арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія працуюць з тэмамі правоў чалавека, да іх мэтавых груп ва ўмовах рэпрэсій і палітычнага крызісу ў Беларусі.

У межах конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

·      Катэгорыя 1: малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (памер гранта складае да 7 000 еўра, працягласць праекта да 9 месяцаў);

·      Катэгорыя 2: гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (памер гранта складае ад 7 001 да 25 000 еўра, працягласць праектаў да 12 месяцаў);

·      Катэгорыя 3: гранты на падвышэнне арганізацыйнага патэнцыяла (памер гранта складае да 10 000 еўра, працягласць праектаў да 12 месяцаў).

Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца па спасылцы, дзе вы таксама ўбачыце формы заявак і бюджэтаў.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 23:59 30 чэрвеня 2023 г. (па беларускім часе) на адрас support@belhumanrights.house. У тэме ліста абавязкова пазначыць "Заяўка на конкурс Катэгорыя Х", дзе “Х” – нумар катэгорыі, па якой падаецца заяўка.

Калі вы плануеце падаць праектную прапанову на конкурс, але не маеце дастатковага досведу для яе падрыхтоўкі, запрашаем вас узяць удзел у трэнінгах па распрацоўцы праектаў і напісанні заявак.

Усе пытанні, звязаныя з падачай заявак і правядзеннем конкурсу, можна накіроўваць на адрас support@belhumanrights.house.

See more news

Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
24 August 2023, 1:26 PM
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аднаўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
10 July 2023, 9:56 AM
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
22 June 2023, 8:35 AM
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы ды іншых краін, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый для прасоўвання сваіх ініцыятываў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці