Конкурс на правядзенне знешняй ацэнкі праекта

29 May 2020, 7:48 AM
Конкурс на правядзенне знешняй ацэнкі праекта

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае вас прыняць удзел у конкурсе на правядзенне знешняй ацэнкі праекта. Просім даслаць свае прапановы да 30 чэрвеня 2020 года.

У прапанову неабходна ўключыць:

  1. інфармацыю аб арганізацыі / асобе, што будзе праводзіць ацэнку, уключна з досведам правядзення падобных ацэнак;

  2. кароткае апісанне метадалогіі і чаму менавіта гэтую метадалогію прапануецца выкарыстоўваць;

  3. дэталёвы план і графік ацэнкі;

  4. дэталёвы бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове трэба даслаць на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 30 чэрвеня (уключна) 2020 году.

Калі вы маеце пытанні або патрэбу ў больш падрабязнай інармацыі пра конкурс, таксама звяртайцеся па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.

 

Больш падрабязная інфармацыя аб тэндэры

Замоўнік: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава (БДПЧ)

Аб’ект ацэнкі: праект, накіраваны на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі). Дасягненню праекта спрыяюць чатыры ўзаемазвязаныя мэты (навучанне, удзел, прапаганда і абарона), з акцэнтам на проактыўны падыход, але таксама забеспячэнне абароны мэтавых групаў і канчатковых бенефіцыяраў ад палітычна матываванага пераследу і іх здольнасці быць у стане ўдзельнічаць у прасоўванні правоў чалавека і дэмакратычных працэсах..

У праекце прадугледжаны такія дзеянні па ўмацаванні патэнцыялу актывістаў і НДА, як навучанне і кансультацыі па праектным менеджменце і фандрэйзінгу, фізічнай і лічбавай бяспецы, абароне грамадскіх інтарэсаў, а таксама субгрантынг для сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні. Праект рэалізуецца БДПЧ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі ў 2018-2020 гг.

Перыяд, які ахоплівае ацэнка: студзень 2018 – снежань 2020 гадоў.

Мэты ацэнкі: правесці незалежную ацэнку дзейнасці, якая рэалізуецца ў межах праекта, выявіць агульны ўплыў праекта на праблемную сітуацыю, мэтавыя групы і стэйкхолдэраў (impact assessment), адпаведнасць вынікаў мэтам праекта, баланс дзейнасці і неабходных рэсурсаў, эфектыўнасць праектнага менеджменту і партнёрства, логіку і метадалогію рэалізацыі праектнай дзейнасці, аналіз фактараў, якія пазітыўна ці негатыўна паўплывалі на рэалізацыю праекта.

Тэрмін ацэнкі і прадастаўлення справаздачы: да 30 лістапада 2020 году.

Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой будуць прадстаўлены дадзеныя ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі. Справаздача павінна быць падрыхтаваная на рускай / беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне прадмета ацэнкі і метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Максімальны бюджэт ацэнкі: 3.850 еўра

Канфлікт інтарэсаў: знешнюю ацэнку не можа ажыццяўляць арганізацыя/асоба, якім-небудзь чынам задзейнічаная ў гэтым праекце або іншай дзейнасці арганізацый, якія рэалізуюць гэты праект. У выпадку патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў, асоба павінная абавязкова паведаміць пра гэта замоўніку.

See more news

Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю? Крок за крокам з новым дапаможнікам
10 March 2021, 3:32 PM
Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю? Крок за крокам з новым дапаможнікам
Да 31 сакавіка паспейце замовіць бясплатны дапаможнік па рэгістрацыі НКА, які напісала Вольга Смалянка, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі.
Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання
05 April 2020, 11:49 PM
Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання. Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2020 года.
Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання. Лістапад 2019
06 November 2019, 5:55 PM
Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання. Лістапад 2019
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання.
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу
10 April 2019, 7:40 AM
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу
Адным з важных стратэгічных напрамкаў БДПЧ з’яўляецца садзейнічанне ўзмацненню дзейнасці і нарошчванню патэнцыялу беларускіх праваабаронцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці