«Міжнародная Амністыя» пра расстрэльныя праўкі: «Жахлівы сігнал узмацнення рэпрэсій»

24 May 2022, 7:57 AM
«Міжнародная Амністыя» пра расстрэльныя праўкі: «Жахлівы сігнал узмацнення рэпрэсій»

Amnesty International асудзіла новаўвядзенні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, што пашырылі спіс злачынстваў, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне.

Каментуючы прыняцце ўладамі Беларусі новага закона, які ўводзіць смяротнае пакаранне за «замах на здзяйсненне акту тэрарызму», Мары Стразерс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла:

«Беларусь — адзіная дзяржава ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне — вельмі жорсткая, бесчалавечная і прыніжальная годнасць мера пакарання. Новы закон, які супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі, пашырае ўжыванне гэтага жорсткага і бесчалавечнага пакарання на дзеянні, што не кваліфікуюцца як наўмыснае забойства, і з'яўляецца апошняй праявай глыбокага грэбавання беларускімі ўладамі правамі чалавека.

Гэта асабліва трывожна, улічваючы, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць небяспечна расплывістае вызначэнне «тэрарызму», а абвінавачванні, звязаныя з тэрарызмам, выкарыстоўваюць дзеля пераследу палітычнага іншадумства. Улады сістэматычна прыраўноўваюць мірныя пратэсты і рэалізацыю права на свабоду слова да гвалтоўных злачынстваў, і гэты закон з'яўляецца жахлівым сігналам узмацнення рэпрэсій і падвышэння ставак для крытыкаў рэжыму ў літаральным сэнсе да новай смяротнай вышыні».

Яна таксама дадала:

«Ва ўмовах удушліва-рэпрэсіўнага палітычнага клімату ў Беларусі апаненты ўрада зараз непасрэдна сутыкаюцца з перспектывай быць расстралянымі, калі адважацца выказацца. Мы заклікаем Беларусь раз і назаўжды адмовіцца ад гэтага жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага годнасць пакарання і спыніць ганебную кампанію пераследу палітычных апанентаў і праваабаронцаў».

Аляксандр Лукашэнка 18 траўня падпісаў новы закон, які ўводзіць смяротнае пакаранне за «замах на здзяйсненне акту тэрарызму». Закон набудзе моц праз 10 дзён пасля апублікавання.

У красавіку беларускі парламент прыняў законапраект, які пашырае ўжыванне смяротнага пакарання. Мяркуецца, што гэты крок стаў адказам на нядаўнія выпадкі сабатажу на чыгунцы краіны. Яны нібы былі здзейсненыя праціўнікамі расійскага ўварвання ва Украіну, каб перашкодзіць расійскім сілам, дыслакаваным у Беларусі, перасякаць мяжу.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», абвінавачванні ў «замаху на тэрарызм» ужо выстаўленыя дзясяткам палітычных актывістаў. Сярод іх — Святлана Ціханоўская, лідарка беларускай апазіцыі і галоўная суперніца Аляксандра Лукашэнкі на шырока аспрэчваных прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, якая знаходзіцца ў выгнанні.

Смяротнае пакаранне звычайна ўжываецца ў Беларусі за забойства пры абцяжарвальных акалічнасцях, але таксама з'яўляецца магчымым пакараннем за здзяйсненне тэрарыстычных актаў, якія пацягнулі смерць людзей.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці