Міжнародная салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, ліквідаванай 27 жніўня

31 August 2021, 1:32 PM
Міжнародная салідарнасць з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, ліквідаванай 27 жніўня

IFEX выказвае салідарнасць з БАЖ у сувязі з палітычна матываваным рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі аб ліквідацыі арганізацыі:

"Мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць усіх беларускіх журналістаў і праваабаронцаў, чыё жыццё і сродкі да існавання знаходзяцца пад пагрозай.

Сусветная сетка IFEX, якая складаецца з больш чым 100 арганізацый, прысвечаных прасоўванню і абароне права на свабоду слова, выказвае салідарнасць са сваёй сяброўскай арганізацыяй Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) пасля палітычна матываванага рашэння Вярхоўнага суда Беларусі аб ліквідацыі арганізацыі.

Ва ўмовах няспыннай атакі беларускага рэжыму на грамадзянскую супольнасць IFEX заклікае міжнародную супольнасць аказваць прамую, доўгатэрміновую падтрымку беларускім журналістам і праваабаронцам, жыццё і сродкі да існавання якіх знаходзяцца пад пагрозай.

Больш за 25 гадоў ГА «БАЖ» і яе сябры, каля 1300 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, спрыялі свабодзе выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыцы ў Беларусі дзеля рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў. БАЖ уваходзіць у лік дзясяткаў НДА, якім пагражае ліквідацыя з боку рэжыму, якую прэзідэнт Лукашэнка адкрыта назваў «зачысткай».

Таксама нядаўна беларускія ўлады ліквідавалі Беларускі ПЭН-цэнтр аргаізацыю, якая абараняла свабоду слова і культурніцкія правы, а таксама арганізацыі, якія займаліся аховай навакольнага асяроддзя і спадчыны, абаронай правоў інвалідаў, падтрымкай пажылых людзей.

«Гэтая палітычна матываваная пастановаяшчэ адзін прыклад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці з моманту фальсіфікацыі выбараў у мінулым годзе. Гэта рэпрэсіі, мэта якіхзаглушыць незалежныя галасы, звузіць грамадзянскую прастору і пазбавіць беларускіх грамадзян доступу да надзейнай інфармацыі аб правах чалавека», – заявіла выканаўчы дырэктар IFEX Эні Гейм.

Гейм дадала: «Сетка IFEX падтрымлівае БАЖ і ўсе праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцаў Беларусі, чые жыццё і сродкі да існавання знаходзяцца пад пагрозай. Мы асуджаем дзеянні рэжыму, заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх зняволеных пратэстоўцаў і супрацоўнікаў СМІ. Міжнароднай супольнасці трэба больш актыўна падтрымліваць усіх, хто абараняе правы чалавека ў Беларусі».

Зразумела, што рэжым выкарыстоўвае адсутнасць незалежнасці судовай улады, каб заглушыць незалежныя галасы. У нядаўнім дакладзе спецыяльнага дакладчыка ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын падкрэслівалася, што «амаль тры дзесяцігоддзі Беларусь не ў стане забяспечыць незалежнасць сваёй судовай сістэмы».

Рашэнне аб ліквідацыі БАЖ вынесена ўсяго праз некалькі тыдняў пасля гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія выклікалі хвалю народных пратэстаў з заклікам адхіліць Лукашэнку ад улады і правесці новыя выбары.

Як дакументуе IFEX, рэжым зладзіў беспрэцэдэнтны і жорсткі прэсінг, у выніку якога дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў былі затрыманыя, больш за 100 сайтаў навін заблакаваны, а СМІ забароненыя. На сённяшні дзень ГА "БАЖ" зафіксавала арышт 497 журналістаў і работнікаў СМІ, 29 да гэтага часу знаходзяцца пад вартай. Таксама было зафіксавана 68 выпадкаў фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў.

[…]

Многія сяброўскія арганізацыі IFEX адзначылі 1-ю гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі заклікам да міжнародных інстытутаў зрабіць больш для абароны правоў чалавека ў Беларусі:

  • Еўрапейская федэрацыя журналістаў далучылася да закліку літаратурных і пісьменніцкіх груп да еўрапейскіх і міжнародных ўрадаў падтрымаць дэмакратычны рух у Беларусі, а таксама даць прытулак і гуманітарную дапамогу тым, хто ўцякае з краіны.

  • Human Rights Watch апублікавалі артыкул, у якім распавядаецца пра знішчэнне беларускай грамадзянскай супольнасці і заклікаецца «аказаць доўгатэрміновую падтрымку беларускім групам і актывістам».

  • У артыкуле для Index on Censorship Ганна Ягорава распавядае пра гатоўнасць БАЖ працягваць сваю працу, незалежна ад вынікаў рашэння Вярхоўнага суда.

  • Сюзана Носэль з ПЭН-Амерыка зрабіла заяву ў адказ на ліквідацыю сваёй сяброўскай арганізацыі Беларускага ПЭН-цэнтру.

  • Міжнародны ПЭН заклікаў вызваліць усіх затрыманых за мірнае выказванне свайго меркавання, а міжнародную супольнасць – падтрымаць супрацоўнікаў СМІ і дзеячаў культуры Беларусі і забяспечыць прыцягненне да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека.

  • «Рэпарцёры без межаў» апублікавалі сумесны даклад з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў, у якім апісваецца сістэма рэпрэсій супраць журналістаў. RSF заклікае міжнародную супольнасць «прыкласці ўсе намаганні, каб спыніць гэты пераслед ля брамы Еўропы».

На мінулым тыдні IFEX далучыўся да 13 праваабарончых арганізацый, заклікаючы міжнародную супольнасць актывізаваць намаганні па націску на беларускія ўлады, каб яны змянілі курс і паважалі правы чалавека.

Арыгінал артыкула

Пераклад на беларускую мову Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава

See more news

«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
15 April 2024, 12:41 PM
«Репортеры без границ» призывают европейские страны увеличить поддержку белорусских СМИ в изгнании
Белорусские журналисты, оказавшиеся в изгнании в Европе, сталкиваются с экономическими проблемами, которые угрожают выживанию их СМИ, говорится в докладе аналитического центра для профессионалов СМИ The Fix, и созданного организацией «Репортеры без границ» (RSF) фонда поддержки журналистики в изгнании JX Fund.
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
15 April 2024, 11:23 AM
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот супраць Беларусі экс-палітвязня Змітра Фурманава
Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
15 April 2024, 11:05 AM
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
Прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX па свабодзе слова і правах медыя ў Афрыцы далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
10 April 2024, 8:52 AM
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека
Рада па правах чалавека (РПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю, якой працягнуа мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці