Міжнародны ПЭН патрабуе вызвалення Уладзіміра Мацкевіча

28 June 2022, 10:06 AM
Міжнародны ПЭН патрабуе вызвалення Уладзіміра Мацкевіча

23 чэрвеня 2022 года беларускі філосаф Уладзімір Мацкевіч быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Суд над ім праходзіў у Менску за зачыненымі дзвярыма. У адказ на гэтую навіну выступіла Ма Тыда, старшыня камітэта Міжнароднага ПЭНа «Пісьменнікі ў турмах»:

«Уладзімір Мацкевіч вінаваты толькі ў тым, што мірна выказваў свае погляды. Яго лёс – гэта жорсткі напамін аб няспынных рэпрэсіях, якія зазнаюць іншадумцы ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі не спыніцца ні перад чым, каб здушыць любую крытыку».

Міжнародны ПЭН рашуча асуджае прысуд Уладзіміру Мацкевічу: «Мы заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і скасавання прысуду».

«Беларускія ўлады павінны тэрмінова спыніць рэпрэсіі супраць незалежных галасоў. Усе астатнія, хто ўжо знаходзіцца за кратамі проста за рэалізацыю свайго права на свабоду слова – у тым ліку пісьменнік і праваабаронца Алесь Бяляцкі – таксама павінны быць вызваленыя».

Арыгінал артыкула - на сайце Міжнароднага ПЭНа

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці