«Мы не забудземся на імёны чыноўнікаў і суддзяў, якія рэпрэсуюць нашых калег»

27 October 2022, 4:55 PM
«Мы не забудземся на імёны чыноўнікаў і суддзяў, якія рэпрэсуюць нашых калег»

Суд у Мінску выракаваў журналіста-расследавальніка Сяргея Сацука да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) і яе сяброўская арганізацыя Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) асуджаюць гэты незаконны вырак і патрабуюць неадкладнага вызвалення Сяргея Сацука.

Суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд Сяргею Сацуку, рэдактару навіннага сайта «Штодзённік», звінаваціўшы яго ў «распальванні нянавісці», «службовай неадпаведнасці» і  «атрыманні хабару».

58-гадовы журналіст быў затрыманы ў снежні 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме і офісе.

Калегі Сацука кажуць, што яго караюць за расследаванне карупцыйных скандалаў, якія ўзрушылі беларускую сістэму аховы здароўя, а таксама за публікацыю матэрыялаў аб фальсіфікацыі выпадкаў захворвання на Кавід. Калі пандэмія Кавіда-19 уразіла Беларусь, Лукашэнка змяншаў небяспеку віруса і сцвярджаў, што яго не існуе.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў мяркуе, што следчыя і суд адвольна пераследавалі Сацука ў адплату за яго гучныя расследаванні», - заявіла БАЖ на сваім сайце.

«Выракі журналістам у Беларусі па надуманых падставах абсалютна незаконныя, неабгрунтаваныя і накіраваныя толькі на запалохванне працаўнікоў СМІ і незалежных галасоў», - заявіла прэзідэнт EFJ Мая Север. «Мы не забудземся на імёны чыноўнікаў і суддзяў, якія рэпрэсуюць нашых калег».

Праваабарончая арганізацыя «Вясна», заснавальнік якой сёлета стаў адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прызнала Сацука палітычным зняволеным. Паводле яе звестак, цяпер у Беларусі 1344 палітычныя зняволеныя.

 

Арыгінал звароту Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (на ангельскай мове)

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці