Набор на адукацыйны курс па асновах мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці

17 October 2022, 5:44 PM
Набор на адукацыйны курс па асновах мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на адукацыйны курс па асновах мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці, які пройдзе ў лістападзе 2022 – сакавіку 2023 г.

Гэты курс аб тым, як кіраваць грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, – вызначаць мэты, планаваць праекты, матываваць каманду і забяспечыць яе эфектыўную працу, ацэньваць эфектыўнасць дзейнасці і падвышаць устойлівасць.

Курс будзе складацца з:

  • самастойнага вывучэння ўдзельнікамі і ўдзельніцамі матэрыялаў на анлайн-платформе;

  • групавых анлайн-заняткаў з экспертамі і эксперткамі курса працягласцю 2-3 гадзіны;

  • выканання практычных заданняў з атрыманнем зваротнай сувязі;

  • двух афлайн трохдзённых трэнінгаў у снежні 2022 і сакавіку 2023 г. Плануецца, што трэнінг у снежні пройдуць ў Грузіі, у сакавіку – у Літве.

Удзельнікі і ўдзельніцы курса падвысяць свае веды і ўменні па наступных тэмах:

  • роля і функцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);

  • падыход, заснаваны на правах чалавека, і скразныя каштоўнасці ў дзейнасці АГС;

  • планаванне ў АГС, распрацоўка праектаў;

  • лідэрства ў АГС; матывацыя, праца каманды, вырашэнне канфліктаў;

  • ацэнка патрэбаў мэтавых груп;

  • маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзейнасці;

  • прынцыпы добрасумленнага кіравання (good governance), забеспячэнне ўстойлівасці арганізацыі.

Для каго

Падаць заяўку на курс могуць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Магчымы ўдзел 2 чалавек ад арганізацыі. Пры адборы ўдзельнікаў перавага будзе наддавацца:

  • арганізацыям і ініцыятывам, якія пачалі сваю працу пасля жніўня 2020 года;

  • заяўнікам, якія далучыліся да больш дасведчаных арганізацый за апошнія два гады і маюць недастатковыя кіраўнічыя кампетэнцыі.

Як трапіць на курс

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове, асабліва будзе ўлічвацца магчымасць далейшага выкарыстання атрыманых ведаў і ўменняў, а таксама матывацыя патэнцыйных удзельнікаў курса.

Ахвочым прыняць удзел трэба запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 12:00 31 кастрычніка (па беларускім часе). Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 4 лістапада.

Уступная сесія курса пройдзе 7 лістапада а 17:00 па беларускім часе.

Кантакты

Па пытаннях аб удзеле ў курсе звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

 

See more news

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці