Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» запрашае на курс па правах чалавека.
Курс падыдзе вам, калі вы:
старэйшыя за 18 гадоў;
пачатковец-праваабаронца, юрыст ці грамадскі актывіст;
цікавіцеся правамі чалавека і іх абаронай.
На курсе вы:
навучыцеся тэорыі і практыцы праваабароны;
пашырыце веды ў сферы правоў чалавека;
даведаецеся, як абараняць правы ва ўмовах палітычных рэпрэсій.
Падрабязная праграма даступная на сайце.
Каб стаць удзельнікам, запоўніце анкету да 23:59 25.01.
Арганізатары адкажуць усім да 27 студзеня незалежна ад вынікаў конкурсу.
Падчас адбору важную ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі ад дзейных беларускіх праваабаронцаў і сумежных спецыялістаў.
Арганізацыйныя дэталі:
курс складаецца з 3 сесій - 3-5 лютага, 24-26 лютага, 10-12 сакавіка.
заняткі праходзяць афлайн у Вільні.
Усім удзельнікам арганізатары забяспечаць пражыванне, харчаванне і праезд (без візавай падтрымкі).
Па любых пытаннях пішыце на пошту education.legin@gmail.com