«Нам ня ўсё адно!» Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным анляйн-марафоне салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі

25 July 2023, 10:00 AM
«Нам ня ўсё адно!» Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным анляйн-марафоне салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі

«Нам ня ўсё адно!» Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным анляйн-марафоне салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі

29 ліпеня незалежныя беларускія медыя аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анляйн-марафоне салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

Трансляцыя пачнецца з шоу «Звычайная раніца» а 10-й гадзіне па менскім часе ды будзе весьціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках да 10-й вечара.

Зь ініцыятывай выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай. У правядзеньні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных мэдыяў, сярод якіх Белсат TV, Еўрарадыё, Зеркало, Звычайны ранак, Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, Страна для жизни, а таксама Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар, Брестская газета, Маланка Медиа, Медыязона, Наша Ніва, Радыё Рацыя, Салідарнасць, BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя..

Усе данаты будуць зьбірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы разьмяркуюцца паміж фондамі і ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзьняволеным і іх сямейнікам: сацыяльны праект INeedHelpBY, мэдыя-праект дапамогі беларускім палітзьняволеным жанчынам «Палітвязынка», Анархічны чорны крыж – Беларусь, праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby, фонд дапамогі беларусам у Літве “Razam”, ініцыятыва BY_help, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДА ВОЛІ», Беларуская Рада культуры, фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, фонд беларускай салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд “Краіна для жыцця”, публічная дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB.

Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону. 

Увага!

Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, заклікаем парупіцца пра ўласную бясьпеку: не рэпосціць, ня лайкаць і не камэнтаваць трансьляцыю са сваіх пэрсанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

“Кожны дзень колькасьць палітзьняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы зь ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам ня ўсё адно і што мы будзем прыкладаць усе магчымыя высілкі для дапамогі і падтрымкі, пакуль у кратах застаецца хоць адзін палітзьняволены, – кажа Вольга Гарбунова. – Мне давялося прайсьці праз зьняволеньне, і я ведаю, што ратуе там: ведаць, што цябе падтрымліваюць на волі, што тваім блізкім дапамагаюць, што цябе чакаюць дома. 

Я запрашаю ўсіх падтрымаць марафон незалежных медыяў: распавесці пра яго сваім блізкім альбо ў сацсетках, глядзець трансляцыю, данаціць. Нам усім баліць, але вы ж ведаеце – калі дапамагаеш іншым, табе таксама становіцца лягчэй. За апошнія гады беларусы і беларускі неаднаразова паказалі, што ў самыя цяжкія часы мы здольныя аб’ядноўвацца. Бо хто, калі ня мы, дапаможа нашым палітзняволеным?

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці