Наста Лойка: «Праца над будучыняй Беларусі дапамагае мне прымаць сучаснасць»

04 August 2021, 12:16 PM
Наста Лойка: «Праца над будучыняй Беларусі дапамагае мне прымаць сучаснасць»

Праваабаронца Наста Лойка дала інтэрв’ю сайту OMCT, Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў.


Праваабарончая дзейнасць Насты Лойкі пачалася рана. Беларускай юрыстцы толькі 30 гадоў, але яна ўжо 13 гадоў адпрацавала ў вядучай беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна», дзе заснавала валанцёрскую службу. Нядаўна яна ўдзельнічала ў стварэнні Human Constanta, яшчэ адной праваабарончай арганізацыі, якую ўлады закрылі 23 ліпеня, падчас шырокага наступлення на грамадзянскую супольнасць. Яна адна з адносна нешматлікіх актывістак, якія, з вялікай рызыкая, упарта адмаўляюцца пакідаць сваю краіну.

Што вас больш за ўсё ўражвае, калі вы азіраецеся на мінулы год?

Адбылося шмат негатыўных падзей, але і з’явілася некалькі ўражвальных новых тэндэнцый. Перш за ўсё той факт, што свая пазіцыя з’явілася ў цэлых слаёў насельніцтва. Напрыклад, ЛГБТІ-людзі далучыліся да нядзельных шэсцяў, якія пачаліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Гэта было надзвычай смела, улічваючы антыгейскія настроі. Мяне таксама моцна ўразіў удзел у пратэстах людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пенсіянераў, студэнтаў і, вядома, жанчын – тым больш, мне было шкада, што я не магу прыняць удзел у мітынгах: адчуваю, што гэта несумяшчальна з маёй праваабарончай дзейнасцю.

 

Адным з галоўных момантаў з'яўляюцца дачыненні Беларускай каталіцкай царквы і ЛГБТІ -супольнасці. У верасні 2020 года каманда часопіса пра гендэр і сэксуальнасць MAKEOUT апублікавала заяву ў падтрымку каталіцкай царквы, якую пераследавалі ўлады. Гэта нягледзячы на ​​тое, што ў пачатку года каталіцкая царква збірала подпісы ў падтрымку заканадаўства супраць «гей -прапаганды». Абедзьве групы з тых часоў выказалі ўзаемную салідарнасць ва ўмовах шырокіх рэпрэсій. Такія прыклады для мяне надзвычай каштоўныя. Гэта будучыня, якую я хацела б бачыць для Беларусі.

 

На што вы спадзяваліся для Беларусі год таму?

Ужо ў траўні 2020 года я не сумнявалася, што будуць масавыя пратэсты, якія спалучацца з гвалтам і катаваннямі, што вялікая колькасць людзей стане палітвязнямі. Але я думала, што пратэсты скончацца да кастрычніка. Мяне здзіўляе, што ёсць ахвочыя арганізоўваць мітынгі, наклейваць на вокны белую паперу ці выкарыстоўваць іншыя формы пратэсту, незалежна ад таго, якія прысуды выносяць беларусам суды за такія дзеянні.

 

Як рэпрэсіі паўплывалі на вас асабіста?

Мае сябры і знаёмыя былі арыштаваныя, катаваныя, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, у іх дамах прайшлі ператрусы. У мінулым месяцы ўлады правялі ператрус у нашай арганізацыі Human Constanta, а затым ліквідавалі яе. Я працягваю ўдзельнічаць у валанцёрскіх ініцыятывах па дапамозе ахвярам рэпрэсій, але цяпер гэтая актыўнасць патрабуе мноства мер бяспекі.

У параўнанні з іншымі, на мяне паўплывалі толькі ўскосна. Уся сітуацыя, тым не менш, мела сур'ёзны псіхалагічны эфект. З восені мінулага года ў мяне пачаліся праблемы са здароўем, і мне давялося змагацца з вострай трывогай.

 

Як змянілася ваша рашучасць змяніць сітуацыю?

Я заўсёды працавала на карысць зменаў у грамадстве. Навінка ў тым, што зараз мы з калегамі даследуем, як маглі б выглядаць рэформы, калі ў Беларусі запануе дэмакратыя. Напрыклад, турэмная рэформа. Я вельмі спадзяюся, што траўматычны турэмны вопыт тысяч палітвязняў прывядзе да стварэння больш гуманнага грамадства, больш суперажывальнага, якое гатова адмовіцца ад мадэлі карнага ўтрымання. Я ведаю, што такія рэформы зоймуць не менш за 10 гадоў, але праца над будучыняй дапамагае мне прымаць сучаснасць.

 

Якой вы хацелі б бачыць будучыню?

Я хацела бы бачыць грамадства, якое паважае вяршэнства права, якое абараняе правы чалавека і дзе людзі выказваюць сваё меркаванне пры вырашэнні грамадскіх пытанняў. Беларусь, дзе кожная ўстанова працуе для людзей, заснаваная на прынцыпах гуманнасці і справаздачнасці. Я хацела бы, каб мая краіна стала прыкладам для трансфармацыі ўсяго рэгіёну, маяком правоў чалавека.

Арыгінал інтэрв'ю на сайце ОМСТ (на англійскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

See more news

Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі скаруся»
27 June 2024, 12:11 PM
Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі скаруся»
Праваабаронца распавядае "Вясне" пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў падчас працэсу, а таксама пра свае планы.
«Главное – не остаться адвокатом. Главное – это сказать правду»
11 June 2024, 10:26 AM
«Главное – не остаться адвокатом. Главное – это сказать правду»
Наталья Мацкевич рассказала, как она и сама защищала права человека, и обучала новых правозащитников в проекте BISH.
«Я ніхто». Інтэрв’ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
27 May 2024, 11:35 AM
«Я ніхто». Інтэрв’ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".
«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
15 May 2024, 12:22 PM
«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны": што ўключае ў сабе права на здароўе ў зняволенні.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці