ОМСТ: «Затрыманне праваабаронцаў – гэта пародыя на правасуддзе»

04 October 2022, 9:54 AM
ОМСТ: «Затрыманне праваабаронцаў – гэта пародыя на правасуддзе»

23 верасня 2022 года, на 51-й чарговай сесііі Рады па правах чалавека, у межах інтэрактыўнага дыялога па вуснай інфармацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў выступіла з паведамленнем аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Тэкст сваёй прамовы ОМСТ апублікавала на сайце. БДПЧ публікуе пераклад выступа на беларускую мову.


Беларусь: затрыманне людзей, якія абараняюць правы чалавека, з'яўляецца пародыяй на правасуддзе.

Мы вельмі занепакоеныя працяглым пераследам праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў у Беларусі.

На пачатку гэтага месяца ў выніку несправядлівага судовага працэсу сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк былі асуджаныя на 15 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі і асудзілі на 15 сутак пасля таго, як яна прыйшла на суд у падтрымку Марфы і Андрэя. Яшчэ пяць прадстаўнікоў «Вясны» застаюцца пад вартай. Толькі за апошнія два месяцы былі арыштаваныя пяць праваабаронцаў. 14 верасня журналіста Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў зняволення пасля таго, як ён апублікаваў расследаванне пра былых байцоў украінскага «Беркута».

Мы занепакоеныя нядаўнімі заканадаўчымі крокамі Савета Міністраў Беларусі па дэнансацыі Першага факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У выпадку прыняцця закон пазбавіць беларускі народ аднаго з апошніх спосабаў атрымаць кампенсацыю за парушэнні правоў чалавека: магчымасці скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Мы заклікаем Беларусь устрымацца ад выхаду з Факультатыўнага пратаколу, а сябраў гэтай Рады патрабаваць адказнасці і дамагацца вызвалення ўсіх адвольна затрыманых праваабаронцаў у краіне.

Артыкул на ангельскай мове на сайце ОМСТ.

Пераклад на беларускую мову – БДПЧ.

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці