«Пасля катаванняў я заўважыў, што Deep Freeze робіць сваю справу! Нават лепш, чым міліцыя»

23 December 2021, 11:51 AM
«Пасля катаванняў я заўважыў, што Deep Freeze робіць сваю справу! Нават лепш, чым міліцыя»

Сябры праваабарончай арганізацыі «Ліберэка» (Libereco) і актывісты беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі зладзілі пікет каля фабрыкі касметычнай кампаніі Mentholatum – выказаць пратэст супраць яе рэкламы на беларускім тэлебачанні.

Допіс пра пікет з’явіўся ў Твітары арганізацыі.

23 снежня сябры нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі «Ліберэка» і актывісты беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі выйшлі з пікетам да фабрыкі касметычнай кампаніі Mentholatum. Пратэстоўцы выказалі сваё абурэнне тым, што кампанія дае рэкламу на беларускім тэлебачанні – тым самым тэлебачанні, якое транслюе «пакаяльныя прызнанні» палітзняволеных, у тым ліку – і пасля катаванняў.

Актывісты зрабілі ўлёткі з выявай «прызнання» Міколы Дзядка, паказанага па дзяржаўных тэлеканалах. На відэа Дзядок відавочна моцна збіты.

Актывісты дадалі на ўлёткі «рэкламны» тэкст, якім Мікола нібыта рэкламуе адзін з тавараў кампаніі Mentholatum: «Пасля катаванняў я заўважыў, што Deep Freeze робіць сваю справу! Нават лепш, чым міліцыя».

(У арыгінале: «After I nave been tortured, I find Deep Freeze really hits the spot... In a better way then when the polise hit in»).

Праваабаронцы і прадстаўнікі дыяспары паклапаціліся, каб усе супрацоўнікі кампаніі ўбачылі ці асабіста атрымалі ўлёткі з партрэтам закатаванага Міколы Дзядка.

Праваабарончая арганізацыя «Ліберэка» заклікае ўсе кампаніі, якія яшчэ фінансуюць мову варожасці на беларускім тэлебачанні, неадкладна спыніць сваю рэкламу.

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці