ПЭН-Амерыка: «Урад ЗША павінен і далей супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі»

09 August 2022, 2:25 PM
ПЭН-Амерыка: «Урад ЗША павінен і далей супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі»

Праваабарончая арганізацыя ПЭН-Амерыка выступіла з заявай, дзе падтрымала беларускі народ і яго пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў.

 

"Фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў Аляксандрам Лукашэнкам 9 жніўня 2020 года нікога не здзівіла. Усе чакалі, што ён «пераможа», але вельмі нямногія хацелі гэтага. Цяпер для Злучаных Штатаў як ніколі важна працягваць асуджаць грубыя парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца Лукашэнкам.

Беларускія арганізацыі і актывісты патрабавалі свабодных і справядлівых выбараў. Натоўпы людзей у Мінску і іншых гарадах Беларусі падтрымлівалі прадэмакратычных кандыдатаў, у тым ліку Святлану Ціханоўскую, якая ўзначаліла кампанію свайго мужа пасля яго арышту. Напярэдадні выбараў прайшлі масавыя пратэсты, затрыманні і арышты: у тым ліку вядомага палітычнага блогера Ігара Лосіка і апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

Пасля абвяшчэння аб пераабранні Лукашэнкі з нібыта 80% большасцю галасоў, рэжым адказаў на пратэсты адключэннем інтэрнэта па ўсёй краіне, а затым гвалтам.

Гэтыя падзеі, якія адбыліся амаль два гады таму, прывялі да масавай эміграцыі прадэмакратычных актывістаў, у асноўным у Літву і Польшчу. Рэпрэсіі супраць тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі, працягваюцца. Абаронцы дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсім свеце нястомна спрабуюць падтрымаць арганізацыі і асобных людзей, чыя бяспека ў Беларусі знаходзіцца пад пагрозай.

Год таму міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольным заклікам да вызвалення палітычных зняволеных, захопленых падчас палявання на СМІ і праваабарончыя арганізацыі. Былі арганізаваныя дыскусіі на тэму правоў чалавека ў Беларусі на пасяджэннях Савета па правах чалавека ААН і Генеральнай Асамблеі ААН, каб Беларусь заставалася на парадку дня ўсяго свету.

ПЭН-Амерыка арганізавала чытанні ў знак салідарнасці з беларускім народам.

Уражвае, што дагэтуль беларускія журналісты, актывісты і пісьменнікі працягваюць дзейнасць. Нават пасля ліквідацыі ПЭН-клуба Беларусь працуе ў выгнанні, даследуючы культурныя правы. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) нядаўна было ўдастоена прэміі ЮНЕСКА імя Гільерма Кано за свабоду прэсы, а праваабарончы цэнтр «Вясна» стала публікуе абноўленую інфармацыю і статыстыку аб палітычных вязнях у Беларусі.

Супрацоўніцтва Лукашэнкі і ягонага рэжыму з Пуціным у выкарыстанні беларускай мяжы для першапачатковага ўварвання ва Украіну сур'ёзна падарвала падтрымку Беларусі з боку многіх краінаў свету.

Сёння, як ніколі, важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму Лукашэнкі, якога падтрымлівае Пуцін. Як і ўкраінцы, якія вядуць вайну супраць Расіі, беларусы ўдзельнічаюць у антырасійскай ідэалагічнай барацьбе ўвесь час, пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе. Як добра апісала Эмі Макінан у нядаўнім дакладзе Foreign Policy, вынік вайны ва Украіне таксама паўплывае на будучыню дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Пакуль гэтая будучыня застаецца нявызначанай, Злучаным Штатам як ніколі важна працягваць выкарыстоўваць свой голас і лідэрства, каб асудзіць злоўжыванні Лукашэнкі і прадэманстраваць падтрымку тым, хто змагаецца супраць дыктатуры ўнутры і за межамі Беларусі.

Зімой 2021 года, праз паўгода пасля таго, як фальсіфікацыя вынікаў выбараў прывяла беларускую грамадзянскую супольнасць у крызіс, ПЭН Амерыка запрасіла членаў Кангрэса выступіць у падтрымку пратэстуючых і заявіць аб сваёй прыхільнасці да свабоды слова, свабоды самавыяўлення і іншых асноўных правоў чалавека. Праз некалькі месяцаў рэзалюцыя Кангрэса выказала ўдзячнасць і надзею народу Беларусі, які патрабуе дэмакратычнай будучыні.

Адміністрацыя Байдэна павінна прыняць меры па выкананні гэтай рэзалюцыі; зараз неабходныя кансалідаваныя намаганні па супрацьдзеянні беларускай тактыцы, якая ўключае цэнзуру ў Інтэрнэце, працяглае ўтрыманне пад вартай у жудасных умовах і шматлікія катаванні. Урад ЗША павінен працягваць асуджаць гэтую тактыку і публічна заклікаць да вызвалення 1262 палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку 98 дзеячаў культуры (па стане на 8 жніўня); усяго ў краіне несправядліва затрыманы 114 дзеячаў культуры.

Паколькі беларуская мяжа выкарыстоўваецца для ваенных дзеянняў, а свет пачынае ігнараваць беларускую грамадзянскую супольнасць з-за жахлівага ўдзелу ўрада ва ўварванні ва Украіну, Злучаныя Штаты могуць адыграць важную ролю ва ўмацаванні падтрымкі правоў чалавека і дэмакратыі ў Еўропе, стратэгічна важным для ЗША рэгіёне.

Цяпер – самы час змяніць сітуацыю. Трэба настойваць на тым, што за выкарыстанне тэрыторыі Беларусі ў вайне адказнасць нясе Лукашэнка; трэба дапамагаць грамадскім арганізацыям, якія дапамагаюць ахвярам рэпрэсій у Беларусі".

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце Амерыканскага ПЭНу.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці