Пратэст Беларускага ПЭНа супраць прысуду Алесю Бяляцкаму і яго калегам

03 March 2023, 1:45 PM
Пратэст Беларускага ПЭНа супраць прысуду Алесю Бяляцкаму і яго калегам

Беларускі ПЭН выказвае пратэст супраць жорсткага і несправядлівага прысуду праваабаронцу, літаратару, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму і яго калегам.

3 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены жорсткі і несправядлівы прысуд праваабаронцу, літаратару, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму: 10 гадоў калоніі і 5 000 базавых велічынь штрафу (185 000 рублёў).  

Паводле палітычна матываванай справы «Вясны» таксама асуджаныя Валянцін Стэфановіч – 9 гадоў калоніі; Уладзімір Лабковіч – 7 гадоў калоніі; Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца па-за межамі краіны, – 8 гадоў (суд разглядаў справу і вынес прысуд завочна). Кожнаму з іх прысуджаны штраф у 3 000 базавых велічынь (111 000 рублёў).  За дзейнасць па абароне правоў чалавека і за дапамогу рэпрэсаваным праваабаронцаў асудзілі паводле надуманых абвінавачванняў –  ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Суд праходзіў у адкрытым рэжыме. Падчас суда праваабаронцы трапілі пад прэсінг, цкаванне і дыфамацыю ў праўладных СМІ. 

Алесь Бяляцкі ў апошнім слове на судзе назваў справу «Вясны» палітычна матываванай і асобна адзначыў парушэнне моўных правоў у судовым працэсе: «Надзвычайна склалася сітуацыя з мовай у судзе: абвінавачанне і суд катэгарычна адмовіліся размаўляць па-беларуску, нягледзячы на тое, што я як абвінавачваны з’яўляюся беларускамоўным у жыцці чалавекам. Я размаўляю, пішу, думаю на беларускай мове. […] Гэтым самым мяне паставілі ў няроўнае становішча з бокам абвінавачання. Мне не далі магчымасці грунтоўна і падрабязна патлумачыць сваю пазіцыю, аспрэчваць несправядлівае бязглуздае абвінавачанне».

Алеся Бяляцкага з калегамі-праваабаронцамі арыштавалі 14 ліпеня 2021 года, з таго часу іх утрымлівалі пад вартай у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Беларускі ПЭН патрабуе:

спыніць пераслед праваабаронцаў у Беларусі,

вызваліць Алеся Бяляцкага і яго калег.

Share

See more news

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 September 2025, 7:12 PM
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 September 2025, 10:58 AM
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 September 2025, 10:56 AM
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці