Праваабаронца і журналістка Тамара Шчапёткіна выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

02 May 2023, 9:20 AM
Праваабаронца і журналістка Тамара Шчапёткіна выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх права на законнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У Камітэт звярнуліся чацвёра беларускіх журналістаў: Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова. У сваіх зваротах яны паказалі, што былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за распаўсюд прадукцыі СМІ без належнай акрэдытацыі.

14 сакавіка 2023 года Камітэт разгледзеў іх скаргі па сутнасці.

Сябра праваабарончага цэнтра "Вясна", журналістка Тамара Шчапёткіна праз свайго прававога абаронцу — на гэты час палітзняволенага Леаніда Судаленку — у 2017 годзе звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН за абаронай сваіх правоў.

Тады Шчапёткіна была пакарана суддзёй Бярозаўскага раёна Аленай Нямковай адміністрацыйным штрафам у памеры 25 базавых велічынь на падставе артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд спасылаўся на адсутнасць акрэдытацыі падчас асвятлення судовага працэсу ў Кобрыне. Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Шчапёткінай.

Па рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН, краіна Беларусь павінна кампенсаваць Тамары Шчапёткінай штрафы і судовыя выдаткі, а таксама перагледзець «Закон аб СМІ» у суадносінах з патрабаваннямі 19 артыкула Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці