Праваабаронцы паведамілі Спецдакладчыкам ААН пра парушэнні правоў затрыманых па "Справе Зельцара"

17 November 2021, 12:18 PM
Праваабаронцы паведамілі Спецдакладчыкам ААН пра парушэнні правоў затрыманых па "Справе Зельцара"

Праваабаронцы“Вясны” ў інтарэсах затрыманых па “справе Зельцэра” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытанні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з імі пасля затрымання і падчас утрымання ў Жодзінскай следчай турме №8.

28 верасня ў Мінску адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі КДБ іАндрэем Зельцэрам, у кватэру да якога з ужываннем спецсродкаў ламіліся сілавікі. У выніку Зельцэр і адзін з КДБэшнікаў загінулі, што выклікала рэзананс у карыстальнікаў сацыяльных сетак. У наступныя дні прэс-служба КДБ паведаміла, што за каментары ў сацсетках пад публікацыямі пра загінулых было затрымана каля 200 чалавек, у дачыненні да іх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 130 і 369 Крымінальнага кодэкса. 6 кастрычніка праваабарончая супольнасць Беларусіпрызнала73 чалавекі з ліку затрыманых – палітзняволенымі.

Па інфармацыі ад родных, для затрыманых ні ў ІЧУ, ні ў следчай турме №8 не прымалі перадачы на працягу больш за 1,5 месяца. Акрамя таго, іх абмяжоўваюць у ліставанні, атрыманні пасылак і ў некаторых выпадках – сустрэчах з адвакатамі. Прычынай такіх абмежаванняў супрацоўнікі жодзінскай турмы называюць – каранцін па каранавірусу. Пры гэтым жорсткія абмежаванні тычыліся толькі затрыманых па “справе Зельцэра”, а ўмовы іх утрымання наўмысна пагаршаліся.

“Утрыманне пад вартай да суда павінна быць неабходным і абгрунтаваным. У дадзенай сітуацыі няма падстаў меркаваць што затрыманне каля 200 чалавекпа ўсёй краіне за каментарыў інтэрнэце такім з'яўляецца.

Ніхто не можа быць падвергнуты крымінальнаму пераследу за крытыку, уключаючы крытыку службовых асобаў, калі гэтая крытыка не накіравана на падбухторванне да гвалту.У дачыненні да як мінімум 73 затрыманых, якія былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі, няма звестак аб тым, каб названыя асобы заклікалі да гвалтоўных дзеянняў па нацыянальных, этнічных, расавых, рэлігійных прыкметах. Характар дзеянняў абвінавачаных быў следствам шматлікіх і паўсюдных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, недаверу да праваахоўнай сістэмы дзяржавы, выкліканага адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяр жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона для абароны парушаных правоў грамадзян”,– падкрэслівалі праваабаронцы.

4 лістапада яны накіравалі зварот да Спецдакладчыкаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіАнаіс Марэн, па пытанні аб катаваннях і іншых формах бесчалавечага і зневажальнага абыходжанняНілса Мелзэра, па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказваннеІрэн Хан, а таксама ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.

15 лістапада стала вядома, што ў жодзінскай турме знялі каранцін для затрыманых па “справе Зельцэра”. Пра гэта паведамілі сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе. Паўтары месяцы зняволеныя сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Артыкул з сайта "Вясны"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці