Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой

29 July 2025, 4:22 PM
Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой

Валанцёрская службы "Вясны" прэзентавала Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Яму прысвечаны адмысловы сайт.

Раней, амаль два гады таму, Валанцерская службы "Вясны" пачала рыхтаваць Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Ён, як адзначалася, павінен будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх.

Сярод тых, хто мае дачыненне да гэтай дзейнасці  — Святлана Галаўнёва, юрыстка па правах чалавека, экспертка ў галіне права на мірныя сходы. Яна распавяла пра тое, як прыйшла ідэя зрабіць такі Дапаможнік.

"Агулам, у "Вясны" і Валанцёрскай службы "Вясны" накапілася шмат кампетэнцый у сферы свабоды мірных сходаў, паколькі валанцёры "Вясны" раней назіралі мірныя сходы ў Беларусі, а "Вясна" заўсёды абараняла права на ўдзел у мірных сходах і дапамагала удзельнікам і ўдзельніцам, якія сутыкнуліся з затрыманнямі і іншымі парушэннямі іх свабоды мірных сходаў, — кажа Святлана Галаўнёва.  — Таму мы падумалі, што калі зараз шмат беларусаў і беларусак жыве ў эміграцыі, то хутчэй за ўсё ёсць вялікая патрэба неяк саарганізоўвацца і рабіць супольныя акцыі —  але можна быць не заўсёды зразумела, як іх рабіць, і таму па выніку гэта можа абмяжоўваць людзей, бо людзі знаходзяцца ў эміграцыі, людзі не ведаюць часта добра мовы краіны сваёй эміграцыі, мясцовага заканадаўства, і часта можа быць такая сітуацыя, што ты не ўпэўнены, ці ты ўсё правільна робіш альбо не. І таму гэта як такая вялікая перапона для таго, каб рэалізоўваць сваё права збірацца, выказвацца і быць разам з беларускай супольнасцю.

Мы вырашылі, што можам паспрабаваць дапамагчы ў гэтым, і вывучыць усё за людзей — вывучыць усё рэгуляванне, паспрабаваць разабрацца ў практыцы і распавесці, як жа арганізаваць мірныя сходы, каб такая магчымасць была не толькі ў нейкіх вялікіх дыяспаральных арганізацый, дасведчаных у такіх справах, а ў прынцыпе ў кожнага і ў кожнай, хто захоча зрабіць сваю невялічкую акцыю, датычную тэмы беларускасці ці недатычную".

У Дапаможніку абраныя пакуль тры краіны — Грузія, Польша і Літва. Менавіта там адбылася найбольшая міграцыя беларусаў. Надалей гэты пералік краін плануецца пашыраць.

"Але для таго, каб і зрабіць тое, што мы зрабілі па трох краінах, і пашыраць гэты Дапаможнік, нам заўсёды трэба ведаць практыку, і таму мы як збіралі, так і збіраем досвед розных людзей як у арганізацыі сходаў, так і ўдзелу ў іх: з чым яны сутыкнуліся, наколькі пазітыўны гэты быў досвед, наколькі просты ці няпросты. Таму думаем, што ў будучыні можа закрыем яшчэ нейкую краіну, напрыклад Латвію, ці іншую, дзе жыве шмат беларусаў і беларусак", — адзначае юрыстка

Галоўныя ўдзельнікі і удзельніцы стварэння Дапаможніка — гэта валанцёры і валанцёркі "Вясны". Яны вывучалі рэгуляванне па мірных сходах у кожнай з трох прадстаўленых краінаў.  

"А па некаторых краінах трэба было вывучаць рэгуляванне ў кожным асобным горадзе. Напрыклад, па Літве мы ахапілі ўсе буйныя гарады, і гэта была аграменная праца — разабрацца ва ўсім, — падзялілася Святлана Галаўнёва. — Бо, як апынулася (што цікава было падчас гэтай працы), заканадаўства часам у нават еўрапейскіх краінах бывае не самае простае, не самае празрыстае.

Але, што безумоўна, адрознівае ад Беларусі ў пазітыўны бок, што нават калі і заканадаўства не самае простае і зразумелае, то часцей за ўсё большасць пытанняў будзе проста вырашацца на практыцы і, хутчэй за ўсё, праблемаў не будзе. Але так, была вялікая праца —  усё гэта вывучыць, ўсё зразумець, як працуе на практыцы. І гэтым займаліся нашыя валанцёры і валанцёркі".

Па пытанню мірных сходаў Польшчы праваабаронцы шмат узаемадзейнічалі з партнёрскай арганізацыяй Amnesty International Polska, і ў тым ліку з яе прадстаўнічкай Йаанай Расткоўскай.

"Чытайце наш Дапаможнік, мы вельмі шмат вывучалі ўсё, што датычыцца ўсіх нюансаў арганізацыі розных сходаў — і на невялічкую колькасць чалавек, і на вялікую, і спантанных, і запланаваных неспантанных. Звычайна для такіх сходаў, як маршы, дзе калонна рухаецца ці нават можа выходзіць на праезную частку, больш жорсткія рэгуляванне — трэба ўзгадняць такія выпадкі, але мы вывучалі, як гэта рабіць, бо мы вырашылі не спыняцца толькі на самых простых варыянтах арганізацыі сходу ў кожнай з краін (напрыклад, у Польшчы гэта быў бы спантанны сход, а ў Літве — сход на невялікую колькасць людзей), але і пайсці глыбей і разабрацца, як арганізаваць больш складаны сход, на большую колькасць людзей", адзначыла Святлана Галаўнёва.

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці