Правілы Нэльсана Мандэлы: ці выконваюць іх у Беларусі?

18 July 2025, 12:59 PM
Правілы Нэльсана Мандэлы: ці выконваюць іх у Беларусі?

Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.

Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. З юрысткай "Вясны" Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.

Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?

Правілы Нэльсана Мандэлы ў сваёй больш афіцыйнай назве гучаць як “Мінімальныя стандартныя правілы абыходжання са зняволенымі”. Іх сутнасць — паказаць, што з’яўляецца стандартамі умоў утрымання і абыходжання з вязням, куды трэба імкнуцца. У правілах робіцца акцэнт на тым, што яны прынятыя, згодна з прагматычнай і прынцыповай кропак гледжання. Гэты праект ААН быў запачаткаваны ў 1955 годзе і аднавіўся ў 2015 годзе. Ён быў назыаны ў гонар выбітнага змагара за роўныя правы Нэльсана Мандэлы, бо дыскрымінацыя ў свеце ўсё яшчэ існуе. 

У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?

Правілы не маюць такога механізму, як ратыфікацыя. Гэта не дамова паміж краінамі — як, напрыклад, Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта дакумент “мяккага права”. Так называюць неабавязковыя з юрыдычнага пункту гледжання дакументы, які ўстанаўліваюць нормы, прынцыпы або рэкамендацыі, закліканыя ўплываць на паводзіны дзяржаў, арганізацый або іншых актараў. Аднак яны не маюць абавязковай сілы, як “жорсткае” — напрыклад, закон, дамова або судовае рашэнне.

Адна з прычын, чаму правілы не могуць быць дамовай і абавязковымі да выканання, — гэта розныя кантэксты краін і грамадства, у якіх на правілы арыентуюцца як на ўзор. 

Як і калі Беларусь іх прыняла?

Няма такога моманту, іх прынялі тады, як яны з’явіліся. Але нашая дзяржава аўтаматычна падтрымала правілы, бо яны былі прынятыя кансэнсусам — да якога, дарэчы, ішлі больш за тры гады. Абноўленую версію адзінагалосна прынялі ў ААН у 2015 годзе, дагэтуль Правілы існавалі ва ўзоры 1955 году — для Беларусі таксама. 

Якія ўразлівыя групы там узгаданыя?

Гэта важнае пытанне, бо Правілы былі прынятыя менавіта дзеля недыскрымінацыі — таму яны і названыя ў гонар праваабаронцы, які змагаўся за роўнасць. Ва ўсіх правілаў ёсць толькі адзін прынцып — недапушчальнасць дыскрымінацыі. Тут гаворка ідзе  пра расу, колер, пол, мову, рэлігію, палітычныя і іншыя меркаванні, нацыянальнасць, сям’ю, сацыяльнае паходжанне і маёмасны стан.

Правілы выдзяляюць “асобыя катэгорыі”, пад якімі маюцца на ўвазе ўразлівыя групы сярод тых, хто патэнцыйна можа быць зняволены. Гэта наступныя катэгорыі людзей. 

А. Асуджаныя зняволеныя. Людзі, пазбаўленыя волі, пазбаўленыя і права на самавызначэння — зняволенне не мусіць дадаваць чалавеку дадатковыя пакуты.   

Б. Асобы з асаблівасцямі псіхічнага і інтэлектуальнага развіцця. Дарэчы, у разуменні правілаў псіхіятрычныя лякарні таксама з’яўляюцца месцамі зняволення. Змяшчаць у турмы і калоніі іх забаронена. 

В. Асобы пад арыштам або тыя, якія чакаюць суду (напрыклад, у СІЗА). Калі яны чакаюць суду, то знаходзяцца пад следствам, а значыць, яшчэ не прызнаныя вінаватымі (прынцып прэзумпцыі невінаватасці). Згодна з правіламі, у іх мусіць быць яшчэ менш абмежаванняў, чым у тых, хто адбывае пакаранне за злачынства. 

Г. Вязні па грамадзянскіх справах. Злачынствы, якія яны здзейснілі, не з’яўляюцца гвалтоўнымі. У некаторых краінах увогуле за такое не пазбаўляюць волі, і гэта з’яўляецца стандартам для ўсіх дзяржаў ААН — яны мусяць да гэтага імкнуцца. Таму правілы вызначаюць для іх такое ж утрыманне і абыходжанне як з тымі, у адносінах да якіх ідзе разбіральніцтва. З адной розніцай: ім можна абавязкова працаваць. 

Другі раздзел Правілаў цалкам прысвечаны таму, якое абыходжанне з гэтымі людзьмі можна назваць “стандартным". 

Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?

Калі сказаць коратка, беларускія месцы зняволення зусім не адпавядаюць гэтым правілам. У законадаўстве яны, вядома, шмат у чым ім адпавядаюць: у нас прапісаныя і правы вязняў, і ўмовы іх утрымання, і асноўныя прынцыпы правоў чалавека. І толькі заканадаўча ў нас зафіксавана, што кожны чалавек мусіць быць свабодным ад катаванняў — гэта абсалютная свабода, якая ні пры якіх абставінах не можа быць парушаная дзяржавай. Аднак на практыцы гэтае ж правіла і парушаецца. 

Правілы Мандэлы — гэта базавыя правілы, мэта якіх — дамагчыся, каб людзі не пакутвалі. Вязні ўжо пакараныя фактам зняволення і пазбаўлення права на самавызначэнне. А палітвязні – пакараныя ўвогуле ні за што. Мэты зняволення, паводле Правілаў, — гэта абарона грамадства і перадухіленне злачынстваў, якія яму паграджаюць. Мэты зняволення палітвязняў цалкам супярэчыць гэтаму — яны з’яўляюцца вязнямі за свае погляды, бо проста замінаюць уладам. 

Таму "Вясна" і працуе. Шмат з таго, пра што арганізацыя піша ў медыя — фактычна пра канстатацыю парушэнняў Правілаў Мандэлы. Таксама праз інфармацыйную працу праваабаронцы патрабуюць, каб з палітвязнямі абыходзіліся згодна з імі. Гэтага ж яны дамагаюцца праз скаргі, даклады, адвакацыю на розных узроўнях — варта, каб сістэма змянілася і стала больш гуманнай. Гэта асноўны фокус праваабароны ў Беларусі і для Беларусі сёння.  

Якія з Правілаў найчасцей парушаюцца ў беларускіх месцах зняволення?

Праваабаронца "Вясны" Віка Рудзянкова адзначае: "Мой топ выглядае так:

  1. Забарона катаванняў.

  2. Аказанне медычнай дапамогі.

  3. Камунікацыя з вонкавым светам (усё больш палітвязняў цяпер знаходзяцца ў інкамунікада).

  4. Права на скаргі.

  5. Захаванне чалавечай годнасці і недыскрымінацыя".

Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?

Так. Трэба скардзіцца на нацыянальным узроўні, а таксама на міжнародным.

На міжнародным узроўні мы заклікаем дасылаць інфармацыю спецыяльнаму дакладчыку ААН па Беларусі, у Працоўную групу па адвольных затрыманнях, а таксама ў Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі супраць жанчын (бо ўмовы і абыходжанне з імі ў беларускіх турмах шкодзяць ім проста таму, што яны жанчыны, і гендэрны аспект ніяк не ўлічваецца, але мусіць). 

Юрыдычная служба вясны гатовая суправадзіць як на нацыянальным, так і на міжнародных узроўнях. 

 Звяртайцеся ў тэлеграме:@zvarot96

Ці былі ў дачыненні да Беларусі нейкія санкцыі з міжнароднага боку за іх невыкананне?

Так, санкцыі супраць Беларусі ўведзеныя менавіта за тое, што ёсць палітвязні і якое абыходжанне з імі. 

Што трэба змяніць у пенітэцыярнай сістэме Беларусі, каб прывесці яе да адпаведнасці Правілам?

Менавіта для гэтага правілы і створаныя, каб праводзіць прававыя рэформы, праводзіць незалежны (а зараз такога няма!) маніторынг месцаў зняволення, і гарантаваць правы чалавека. Мяркую, трэба пачаць рабіць усё гэта ў тым парадку, які апісаныя ў топе самых частых парушэнняў. 

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Human Constanta: Первые приговоры за «‎экстремизм» без назначения наказания и решения судов по делу «‎Беларусского Гаюна»: обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за апрель-июнь 2025
18 August 2025, 12:37 PM
Human Constanta: Первые приговоры за «‎экстремизм» без назначения наказания и решения судов по делу «‎Беларусского Гаюна»: обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за апрель-июнь 2025
В обзоре отражены основные тенденции государственной политики по борьбе с «экстремизмом» и «терроризмом» в Беларуси и ее влияние на ситуацию в области прав человека с апреля по июнь 2025 года.
«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў
18 August 2025, 12:29 PM
«Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў
Беларусь з’яўляецца ці не буйнейшай у свеце турмой для незалежных журналістаў, канстатуюць «Рэпарцёры без межаў».
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай — LIBERECO
18 August 2025, 12:26 PM
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай — LIBERECO
Выканаўчы дырэктар LIBERECO у Германіі Марка Фібер канстатаваў, што ў Беларусі “працягваецца крымінальны пераслед дысідэнтаў, удзельнікаў пратэстаў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў.
Адвокатку Николая Дедка лишили лицензии
18 August 2025, 12:20 PM
Адвокатку Николая Дедка лишили лицензии
Министерство юстиции лишило лицензии адвокатку Светлану Горбаток, об этом пишет пресс-служба ведомства.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці