Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections

16 January 2025, 6:50 PM
Press Conference of the UN Special Rapporteur: Discussing the Situation Ahead of Elections

БАЖ і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашаюць журналістаў і прадстаўнікоў праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацыяў на прэс-канферэнцыю Спецыяльнага дакладчыка ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільса Муйжніекса, якая адбудзецца 23 студзеня 2025 года ў Вільні. Пачатак аб 11:00.

Сустрэча адбудзецца напярэдадні электаральных мерапрыемстваў у Беларусі, папярэднія вынікі якіх будуць абвешчаныя 26 студзеня. Меркавана, «абраным» на 7-ы тэрмін будзе названы Аляксандр Лукашэнка, які кіруе краінай больш за 30 гадоў.

Падчас прэс-канферэнцыі спецыяльны дакладчык Нільс Муйжніекс падзеліцца сваім поглядам на сітуацыю ў Беларусі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў.

У мэтах бяспекі арганізатары просяць усіх удзельнікаў запоўніць форму акрэдытацыі, дзе можна пазначыць пажаданы фармат удзелу (анлайн або афлайн).

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская і беларуская з сінхронным перакладам.

Прэс-канферэнцыя ладзіцца з ініцыятывы беларускага праваабаронцы Леаніда Судаленкі пры падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Share

See more news

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 July 2025, 2:01 PM
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 June 2025, 1:46 PM
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 June 2025, 1:16 PM
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 June 2025, 12:31 PM
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці