Рада Еўропы спыняе ўсе дачыненні з уладамі Беларусі

21 March 2022, 9:15 AM
Рада Еўропы спыняе ўсе дачыненні з уладамі Беларусі

Але Камітэт міністраў вырашыў падтрымліваць і ўмацоўваць дачыненні з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і апазіцыяй у эміграцыі.

Камітэт міністраў Рады Еўропы прыняў рашэнне прыпыніць усе дачыненні з уладамі Беларусі. Прычына – актыўны ўдзел краіны ў вайне Расіі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады Еўропы.

Так, у сваім рашэнні Камітэт міністраў прыпыняе права Беларусі ўдзельнічаць ва ўсіх паседжаннях і сустрэчах арганізацыі.

Таксама гэта тычыцца ўдзела Беларусі ў частковых пагадненнях Рады Еўропы, уключна з Венецыянскай камісіяй, абе без шкоды для правоў Беларусі як аднога з бакоў міжнародных канвенцый.

Камітэт міністраў вырашыў спыніць любое тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю.

Аднак, Камітэт прыняў рашэнне падтрымліваць і ўмацоўваць дачыненні з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і апазіцыяй у эміграцыі.

Заява Рады Еўропы (на ангельскай мове).

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці