«Рэпарцёры без межаў» аб судзе над Золатавай: «Мы асуджаем гэтую пародыю на правасуддзе»

16 January 2023, 9:48 AM
«Рэпарцёры без межаў» аб судзе над Золатавай: «Мы асуджаем гэтую пародыю на правасуддзе»

Зняволеная беларуская журналістка Марына Золатава, рэдактарка TUT.BY, не губляе надзеі, хай улады абвясцілі яе «тэрарысткай» і ёй пагражае больш за дзесяць гадоў турмы ў судовым працэсе, які пачаўся 9 студзеня. «Рэпарцёры без межаў» (RSF) асуджаюць гэтую пародыю на правасуддзе і заклікаюць вызваліць знакавую фігуру беларускай журналістыкі.

«Як рэдактар, якога паважаюць за прафесіяналізм, можа ствараць «пагрозу нацыянальнай бяспецы» ў Беларусі?» - сказала Жана Кавелье, кіраўнік аддзела RSF па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. «Марына Золатава вымушаная абараняцца ад бязглуздых абвінавачанняў за зачыненымі дзвярыма ў судзе, які выконвае загады ўлады. Гэты судовы цырк павінен скончыцца. RSF заклікае вызваліць гэтага вядучага беларускага журналіста, які ганебна атрымаў ярлык «тэрарыста».

Золатава была ўнесена ў афіцыйны спіс «тэрарыстаў» у кастрычніку 2022 года. Тады ж яе калегі-журналісты выявілі, што яе абвінавацілі ў «распальванні варожасці» і «пагрозе нацыянальнай бяспецы». Падставай для гэтых абвінавачанняў, кожнае з якіх прадугледжвае пакаранне ў выглядзе 12-ці гадоў пазбаўлення волі, з'яўляецца публікацыя на TUT.BY звестак, якія «несуць пагрозу нацыянальнай бяспецы», заявілі ў пракуратуры.

Затрыманая разам з 14-цю калегамі TUT.BY падчас ператрусаў офісаў 18 траўня 2021 года Золатава таксама абвінавачваецца ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» у асабліва буйным памеры, што было першым абвінавачаннем супраць яе. Мяркуецца, што TUT.BY ашукаў дзяржаву больш чым на 3 мільёны рублёў (1,1 мільёны еўра), выкарыстоўваючы праграмнае забеспячэнне, да якога ён не павінен быў мець доступу, паколькі яно было распрацавана па-за «паркам высокіх тэхналогій», дзе размяшчаўся TUT.BY.

Прынамсі, так патлумачыў прадстаўнік пракуратуры ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ на наступны дзень пасьля ператрусаў. Ён не даў больш падрабязнай інфармацыі аб тыпе праграмнага забеспячэння і яго функцыі.

Захапленні «тэрарысткі»: прафесіяналізм і чалавечнасць

Няспынны пераслед гэтага незалежнага СМІ з боку ўладаў Беларусі не паменшыў аптымізму Марыны Золатавай. У адным з лістоў з турмы яна заявіла: «Я ўпэўненая, што справядлівасць рана ці позна пераможа». Яна таксама напісала, што «TUT.BY па-ранейшаму існуе, бо мая каманда працягвае працаваць у сацыяльных сетках, і я бясконца ўдзячная ім (...). TUT.BY не знікне».

Пасля ўцёкаў з краіны некаторыя сябры рэдакцыі аднавілі TUT.BY у выгнанні ў ліпені 2021 года, перайменаваўшы яго ў «Зеркало» (расейскае слова «люстэрка»). Беларускія ўлады заблакавалі доступ да новага сайта і абвясцілі яго «экстрэмісцкім» праз месяц, але RSF змагла аднавіць доступ у Беларусі, стварыўшы сайт-люстэрка ў рамках сваёй аперацыі па абыходзе цэнзуры Collateral Freedom.

Золатава, якую паважалі аднагодкі, якой захапляліся яе былыя калегі, якая атрымала мноства ўзнагарод за сваю працу, адыграла важную ролю ў развіцці і росквіце TUT.BY. Да яго закрыцця ўладамі яго наведвалі 3,3 мільёна унікальных наведвальнікаў, кожны трэці жыхар краіны, паводле даследавання кампаніі Gemius. Журналістка з 19 гадоў, Золатава хутка стала галоўным рэдактарам TUT.BY пасля таго, як прыйшла ў яго ў 2004 годзе.

Марына Золтава таксама захапляецца балканскай музыкай і, па словах яе дачкі Надзеі, знаходзіла выдзяляла час у сваім напружаным графіку для заняткаў спортам, у тым ліку для паўмарафонаў, плавання, катання на роліках і бадмінтона. У снежні 2020 года, нягледзячы на пагрозу пераследу, Марына Золатава дала інтэрв’ю RSF, у якім апісала рэпрэсіі супраць СМІ, якія пачаліся пасля выбараў-2020.

Па іроніі гісторыі, Золатава знаходзіцца ў той самай менскай турме, дзе яе прабабуля сядзела падчас нацысцкай акупацыі ў Другой сусветнай вайне за тое, што яна, як доктар, хавала яўрэйскіх дзяцей і пастаўляла лекі змагарам падполля. Паводле словаў Марыны Золатавай, гэта было першае, пра што яна падумала, калі трапіла ў турму.

Ніякай інфармацыі з працэсу, які цяпер ідзе, не паступала, акрамя апублікаваных дзяржаўным агенцтвам БелТА фота, на якіх Золатава і гендырэктар TUT.BY Людміла Чэкіна знаходзяцца на лаве падсудных, аддзеленыя ад суда кратамі, як небяспечныя злачынцы. Трое іх калегаў, якіх павінны былі судзіць адначасова, — Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка — ўцяклі з краіны пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення вясной 2022 года.

Арыгінальны артыкул на сайце “Рэпарцёраў без межаў” (на ангельскай мове) Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
26 June 2025, 1:49 PM
У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Іса Кахраман, Юргіс Клоціньш і Канстанцін фон Нотц узялі на сябе сімвалічнае "шэфства" над беларускімі палітвязнямі Дзмітрыем Слуком, Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам і Людмілай Чэкінай.
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
26 June 2025, 1:37 PM
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
Сабралі выказваннні вызваленых палітвязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх калоніях і СІЗА, а таксама пра іх вызваленне.
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
26 June 2025, 11:13 AM
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19.
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
26 June 2025, 11:02 AM
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
Организация «Репортеры без границ» (RSF) высказывает глубокое облегчение и призывает к немедленному освобождению 94 их коллег, заключенных в тюрьмы Россией и Беларусью.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці