«Рэпарцёры без межаў» публікюць партрэты 27 зняволеных прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі

24 May 2022, 9:16 AM
«Рэпарцёры без межаў» публікюць партрэты 27 зняволеных прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі

23 траўня адзначаецца год з таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі захапіў самалёт, каб арыштаваць журналіста Рамана Пратасевіча. З гэтай нагоды арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» нагадвае свету, што ў беларускіх турмах зняволеныя 27 супрацоўнікаў СМІ, і заклікае іх вызваліць.

Захопу рэйсу Афіны-Вільнюс авіякампаніі Райнэйр споўніўся год. Гэтая беспрэцэдэнтная падзея сімвалізуе «вайну, якую прэзідэнт Лукашэнка вядзе супраць журналістыкі, і новую жахлівую фазу гэтай вайны», - сказаў Крыстоф Лэлуар, генеральны сакратар арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” (RSF).

Гэты ціск на беларускіх журналістаў адбываецца, у тым ліку, праз судовы пераслед па надуманых падставах, асабліва – па абвінавачванні ў “экстрэмізме”. Рамана Пратасевіча абвінавачваюць у: арганізацыі масавых беспарадкаў або ў актыўным удзеле ў іх, у распальванні нянавісці ў грамадстве. Пакуль што ён знаходзіцца пад хатнім арыштам у невядомым месцы. А ў Беларусі, у чацьвёртай па памеры турме для журналістаў у свеце, у зняволенні знаходзяцца 27 супрацоўнікаў СМІ.

“Улады Беларусі ўжо амаль два гады спрабуюць заціснуць усе незалежныя галасы і пасяліць страх у сэрцах журналістаў” – кажа Жана Кавелье, старшыня аддзялення RSF ва Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. “RSF вітаюць мужнасць тых, хто працягвае асвятляць рэпрэсіі ў Беларусі, і заклікае спыніць пераслед і вызваліць Рамана Пратасевіча і 27 журналістаў, кінутых у турму за выкананне сваёй працы”.

 

“Рэпарцёры без межаў” на сваім сайце публікуюць партрэтную галерэю ўсіх зняволеных супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі і расказваюць пра кожнага з іх. Паглядзець усе партрэты можна па спасылцы (на ангельскай мове).

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці