Рэпрэсіі і супраціў у Беларусі: штомесячная храналогія ад IFEX

01 June 2022, 9:47 AM
Рэпрэсіі і супраціў у Беларусі: штомесячная храналогія ад IFEX

Міжнародная асацыяцыя абароны свабоды слова (IFEX) ад жніўня 2020 года вядзе храналогію рэпрэсій і супраціву ў Беларусі, заснаваную на працы сябраў IFEX і іншых міжнародных і нацыянальных праваабарончых арганізацый – на ангельскай мове для заходняй аўдыторыі. Сёння  IFEX апублікавала храналогію за травень 2022 года.

“Фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года выклікала вялікую хвалю народнага пратэста, якая пракацілася па ўсёй Беларусі, аб’яднаўшы людзей з усяго грамадства ў закліку адхіліць ад улады прэзідэнта Лукашэнку і правесці новыя выбары. У адказ улады расціснулі пратэсты з такім маштабам і жорсткасцю, што пра гэта загаварыў увесь свет. Былі затрыманыя дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў, сотні журналістаў і сябраў арганізацый грамадзянскай супольнасці. З’явіліся праўдзівыя паведаленні аб катаваннях у аддзяленнях міліцыі і ізалятарах. Сёння, калі мы чытаем гэты артыкул, рэпрэсіі працягваюцца: за апошнія месяцы адбылося шмат арыштаў журналістаў, былі вынесеныя палітычна абгрунтаваныя прысуды, працягваецца кампанія пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключна з сябрам IFEX – БАЖ.

 

Рэакцыяй міжнароднай супольнасці стала асуджэнне, заклікі да незалежнага расследавання парушэнняў правоў чалавека і шматлікія санкцыі. Сябры IFEX ладзяць кампаніі ад імя актывістаў і журналістаў пад пераследам; выступілі з шматлікімі ініцыятывамі, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да падзеяў у Беларусі.

Рэгіянальны рэдактар IFEX па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Катал Шырын прэзентуе абноўленую інфармацыю аб усёй гэтай працы і аб сітуацыі ў Беларусі ў сваіх штомесячных рэгіянальных бюлетэнях. На гэтай старонцы вы знойдзеце рэгулярныя абнаўленні бюлетэня; уся інфармацыя, пачынаючы са жніўня 2020 года, сабраная на адной старонцы, прычым найноўшыя падзеі заўжды зверху.

ТРАВЕНЬ 2022 года

У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю (29 траўня) праваабаронцы ўсяго света прадэманстравалі сваю салідарнасць з беларускім народам і заклікалі да спыненя рэпрэсій, якія прэзідэнт Лукашэнка ладзіць у дачыненні да незалежнай прэсы і грамадзянскай супольнасці; заклікалі да вызвалення ўсіх палітычных вязняў.

«

У траўні адбыўся шэраг трывожных падзей, самай трывожнай з якіх стала пашырэнне прымянення смяротнай кары за «замах на тэрарызм». Праваабаронцы асудзілі гэты крок, указаўшы на расплывістасць вызначэння «тэрарызму» беларускімі ўладамі і на тое, як часта яны выкарыстоўваюць «абвінавачанні, звязаныя з тэрарызмам, для пераследу палітычнага іншадумства». Як заявіла Amnesty International, «апаненты ўладаў Беларусі цяпер рызыкуюць быць застрэленымі, калі яны адважацца выказаць сваё меркаванне».

 

Наступствы гэтага для лідэраў беларускай апазіцыі вельмі турбуюць: Марыя Калеснікава (цяпер у турме) і Святлана Ціханоўская (цяпер у выгнанні) знаходзяцца ў спісе «тэрарыстаў» КДБ.

ЦАЛКАМ ХРАНАЛОГІЮ РЭПРЭСІЙ І СУПРАЦІВА Ў БЕЛАРУСІ МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ НА САЙЦЕ  IFEX.

Храналогія – на ангельскай мове; ёй можна падзяліцца з вашымі замежнымі знаёмымі.

Пераклад урыўка на беларускую мову - БДПЧ

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці