«Right Livelihood» віншуе Алеся Бяляцкага, Мемарыял і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў – усіх папярэдніх лаўрэатаў сваёй прэміі

11 October 2022, 12:31 PM
«Right Livelihood» віншуе Алеся Бяляцкага, Мемарыял і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў – усіх папярэдніх лаўрэатаў сваёй прэміі

Праваабарончы праект «Right Livelihood» віншуе Алеся Бяляцкага, Мемарыял і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў – усіх папярэдніх лаўрэатаў сваёй прэміі – з сёлетнім Нобелем міра.

«Мы віншуем Алеся Бяляцкага, Мемарыял і Цэнтр грамадзянскіх свабод – усіх папярэдніх лаўрэатаў прэміі «Right Livelihood» - з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі міру. Праваабаронцы з Беларусі, Расіі і Украіны, яны доўгі час працавалі дзеля свабоды, міру і дэмакратыі ў постсавецкую эпоху.

«Сардэчна віншую гэтых выдатных лаўрэатаў прэміі «Right Livelihood» з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру», - сказаў Оле фон Уэкскул, выканаўчы дырэктар арганізацыі «Right Livelihood». «Я спадзяюся, што гэтая ўзнагарода яшчэ больш умацуе іх вернасць ідэалам міру, дэмакратыі і галоўных свабод».

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Right Livelihood у 2020 годзе разам з Праваабарончым цэнтрам «Вясна» «за іх рашучую барацьбу дзеля рэалізацыі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі». Цяпер Бяляцкі знаходзіцца ў турме за сваю дзейнасць.

Праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» была ўганнараваная прэміяй «Right Livelihood» ў 2004 годзе «за дэманстрацыю ў траўматычныя часы важнасці разумення гістарычных каранёў парушэння правоў чалавека, каб забяспечыць іх выкананне ў будучыні».

Украінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабод» атрымала сёлета прэмію «Права на жыццё» разам са сваёй старшынёй Аляксандрай Матвійчук «за стварэнне ўстойлівых дэмакратычных інстытутаў ва Украіне і мадэляванне шляху да міжнароднай адказнасці за ваенныя злачынствы».

 

Арыгінальны артыкул на сайце Right Livelihood

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці