Рыкарда Гуцьерэс: «Мы заклікаем міжнародную супольнасць не заплюшчваць вочы на жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі»

03 January 2022, 9:10 AM
Рыкарда Гуцьерэс: «Мы заклікаем міжнародную супольнасць не заплюшчваць вочы на жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі»

На фота : генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гуцьерэс

Еўрапейская федэрацыя журналістаў на падставе справаздачы Беларускай асацыяцыі журналістаў піша аб парушэннях свабоды слова ў Беларусі і заклікае далучыць Беларусь да механізма абароны журналістыкі, нягледзячы на тое, што Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы:

 

32 журналісты правядуць навагоднюю ноч у турме ў Беларусі. Гэта адна з лічбаў штогадовага агляду рэпрэсій, які апублікавала Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) заклікае міжнародную супольнасць, у тым ліку Раду Еўропы, прыняць меры.

У 2021 годзе ў Беларусі былі арыштаваныя 113 журналістаў толькі за тое, што выконвалі сваю працу. 32 па-ранейшаму пад вартай. У тым жа годзе ў 146 кватэрах і рэдакцыях журналістаў прайшлі ператрусы, 13 СМІ былі афіцыйна прызнаныя экстрэмісцкімі, а адзіная незалежная арганізацыя, якая прадстаўляе журналістаў, БАЖ, была ліквідаваная рэжымам беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Пры падтрымцы філіялаў EFJ і іншых арганізацый БАЖ будзе працягваць і нават пашыраць сваю дзейнасць з-за мяжы.

«Мы яшчэ раз заклікаем міжнародную супольнасць не заплюшчваць вочы на жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі», - заявіў генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гуцьерэс. «Як і 5 гадоў таму, мы заклікаем Раду Эўропы ўключыць Беларусь у Платформу абароны журналістыкі і бясьпекі журналістаў, каб даць поўную бачнасьць рэпрэсіям і затрымаць вінаватых. Мы павінны дзейнічаць зараз!»

 

Арыгінал артыкула на сайце Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (на англійскай мове)

 

Платформа абароны і бяспекі журналістаў – гэта ўнікальны механізм, які ладзіць дыялог паміж урадамі і журналісцкімі арганізацыямі, каб спыніць парушэнні свабоды СМІ ў дзяржавах-сябрах Рады Еўропы; каб даць магчымасць журналістам працаваць без рызыкі для іх бяспекі.

Мэта платформы – лепш абараняць журналістаў, больш эфектыўна супрацьстаяць гвалту і пагрозам, ствараць у Радзе Еўропы прэвентыўныя механізмы абароны свабоды СМІ.

З 2015 года Платформа спрыяе збору і распаўсюду інфармацыі аб сур’ёзных пагрозах свабодзе СМІ і бяспекі журналістаў у дзяржавах-сябрах Рады Еўропы, як гэта гарантуе артыкул 10 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека.

Арганізацыі-ўдзельніцы Платформы – міжнародныя НДА і асацыяцыі журналістаў – публікуюць штогадовыя справаздачы аб сітуацыі са свабодай СМІ і бяспецы журналістаў у Еўропе. Платформа дазваляе Радзе Еўропы сістэматычна атрымліваць інфармацыю пра свабоду прэсы ў дзяржавах-сябрах і пры патрэбе дзейнічаць.

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці