Рыкарда Гуцьерэс: «Усе еўрапейскія кампаніі і дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з дыктатурай, – саўдзельнікі рэпрэсій»

13 August 2021, 1:56 PM
Рыкарда Гуцьерэс: «Усе еўрапейскія кампаніі і дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з дыктатурай, – саўдзельнікі рэпрэсій»

Праз год пасля ашуканскага перавыбрання незаконнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі рэпрэсіі беларускага рэжыму набылі драматычныя наступствы: 497 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ былі арыштаваныя, 29 да гэтага часу знаходзяцца пад вартай. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) заклікае міжнародную супольнасць прыняць меры.

Вось вынік гадавых рэпрэсій у Беларусі, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ):

·       Затрыманні журналістаў і супрацоўнікаў СМІ: 497

·       Фізічны гвалт у дачыненні да журналістаў: 68

·       Адміністрацыйныя арышты журналістаў: 119

·       Журналісты і супрацоўнікі СМІ ў зняволенні: 29

·       Прадстаўнікі СМІ пад крымінальным пераследам: больш за 50 чалавек

·       Ператрусы ў офісах і кватэрах журналістаў: 135

·       Заблакаваныя сайты навінаў: больш за 100

·       Забароненыя СМІ: 10

«Мы заклікаем міжнародную супольнасць, у прыватнасці Еўрапейскі саюз, Савет Еўропы і Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, удвая павялічыць свае намаганні пакараць вінаватых у гэтых бясконцых рэпрэсіях», - заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б'ерэгард.

«Дыктатарскі рэжым паказвае сваё сапраўднае аблічча. Ён запланаваў ліквідацыю нашага філіяла БАЖ! Чаго чакаюць урады замест таго, каб узмацніць санкцыі?»

«Да гэтага часу санкцыі, прынятыя ЕС супраць 100 высокапастаўленых асобаў Беларусі, не мелі ніякага эфекту», - дадаў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс. «Цяпер мы павінны пераследваць усе еўрапейскія кампаніі і дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з дыктатурай і таму з'яўляюцца саўдзельнікамі рэпрэсій у Беларусі. Таксама варта падтрымаць рэлакацыю беларускіх прыхільнікаў дэмакратыі, у тым ліку журналістаў, і дапамагчы ім дзейнічаць з-за мяжы. Прыйшоў час арганізаваць супраціў дыктатуры».

Арыгінал артыкула на сайце europeanjournalists.org.

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ.

Share

See more news

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці