«Што радуе і натхняе нас, дык гэта жалезная воля пісьменнікаў і ўдзельнікаў Беларускага ПЭНа»

01 September 2021, 9:02 AM
«Што радуе і натхняе нас, дык гэта жалезная воля пісьменнікаў і ўдзельнікаў Беларускага ПЭНа»

На фота: Сюзан Носэль

Сюзана Носэль, генеральны дырэктар Амерыканскага ПЭН-цэнтра, пракаментавала навіну пра ліквідацыю беларускай арганізацыі ў штотыднёвай рубрыцы «Складаныя пытанні».

Кожную пятніцу Амерыканскі ПЭН-цэнтр абмяркоўвае складаныя пытанні аб свабодзе слова са сваім генеральным дырэктарам Сюзанай Носэль, аўтарам кнігі «Адвага прамаўляць: Абарона свабоды слова для ўсіх» у штотыднёвай рубрыцы «Складаныя пытанні». У гэтым выпуску аўтары размаўлялі з Сюзанай пра навіну аб прымусовым закрыцці Беларускага ПЭН-цэнтра – у той самы дзень, калі краіна адзначыла гадавіну фальсіфікаваных выбараў.

«Гэта вельмі трывожная навіна. Мы бачым, як аўтарытарызм пашыраецца па ўсім свеце, і на нашыя сяброўскія арганізацыі ў М’янме, Ганконгу, Афганістане вельмі моцна ціснуць. Сітуацыя ў Беларусі ў пэўным сэнсе ўнікальная для нас, бо Беларускі ПЭН-цэнтр стаў аб’ектам мэтанакіраваных дзеянняў і фактычна быў закрыты. Гэта сведчыць пра тое, што пісьменнікі маюць уплыў, такія, як Святлана Алексіевіч; гэта азначае, што ўлады палічылі літаратурную арганізацыю настолькі небяспечнай, што распачалі суд і запатрабавалі яе ліквідацыі… Што натхняе і радуе нас усіх, дык гэта бачыць жалезную волю пісьменнікаў і ўдзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру. Няхай беларускі ўрад і абвясціў гэтую арганізацыю знішанай, у рэальнасці ўсё іначай».

Чытаць усю навіну цалкам (на англійскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці