Спецдакладчыца ААН па Беларусі сёння ў Жэневе: «Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная»

05 July 2023, 9:36 AM
Спецдакладчыца ААН па Беларусі сёння ў Жэневе: «Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная»

Анаіс Марэн падчас выступу на 53-й сесіі Рады па правах чалавека

Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прэзентавала свой новы даклад на 53-й сесіі Рады ААН па правах чалавека. Яна адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі «катастрафічная і толькі пагаршаецца», піша "Вясна".

Паводле Анаіс Марэн, папраўкі, якія ўносяцца ў беларускае заканадаўства, прывялі да рэзкага росту палітычна матываваных пераследаў і прысудаў.

«Адсутнасць адказнасці за парушэнні правоў чалавека спараджае атмасферу страху сярод ахвяр і іх сем’яў», — адзначыла экспертка.

Марэн нагадала, што два гады таму яна папярэджвала СПЧ пра «таталітарны паварот» у Мінску, пра што сведчыла «грэбаванне чалавечым жыццём і годнасцю» падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе. Больш за 1500 чалавек па-ранейшаму ўтрымліваюцца пад вартай па палітычна матываваных абвінавачваннях. Пачынаючы з 2020 года штодня адбываюцца ў сярэднім па 17 адвольных арыштаў.

«У Беларусі ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці за адвольнае затрыманне дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў у 2020 годзе, а таксама за гвалт або катаванні, якім падвергліся многія з іх. Гэтая ўсеагульная беспакаранасць і атмасфера страху, якія ўзніклі ў выніку рэпрэсій, вымусілі сотні тысяч беларусаў адправіцца ў выгнанне».

Анаіс Марэн зазначыла, што рэжым Лукашэнкі ў Мінску наўмысна ачышчае грамадзянскую супольнасць ад апошніх галасоў нязгодных:

«Урад Беларусі ўнёс папраўкі ў і без таго абмежавальнае заканадаўства, накіраванае на знішчэнне грамадзянскіх свабод, што прывяло да ўсплёску палітычна матываваных пераследаў і вынясення прысудаў», — адзначыла яна.

Спецдакладчыца ААН таксама заявіла пра адсутнасць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, што «спрыяе стварэнню атмасферы страху сярод ахвяр і іх сем’яў».

«У мяне ёсць важкія падставы меркаваць, што ўмовы ўтрымання ў турмах наўмысна становяцца больш жорсткімі для асуджаных па палітычных матывах, змяшчаючы іх у карцэры за дробныя парушэнні турэмных правілаў», — адзначыла Анаіс Марэн.

Таксама яна адзначыла, што ў Беларусі з пераследам сутыкаюцца праваабаронцы. Больш за 1600 «непажаданых арганізацый, уключаючы ўсе незалежныя прафсаюзы, былі распушчаныя».

Рэпартаж з Жэневы вядзе "Вясна"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці