Спецдакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі збірае інфармацыю для даклада

03 February 2021, 6:27 PM
Спецдакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі збірае інфармацыю для даклада

Анаіс Марын, спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, у адпаведнасці з рэзалюцыяй 44/19 Савета па правах чалавека, прапануе дзяржавам, установам ААН, спецыялізаваным агенцтвам і звязаным з імі арганізацыям, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям і нацыянальным праваабарончым інстытутам зрабіць унёсак у яе будучы пісьмовы даклад аб стане правоў чалавека ў Беларусі.

У дадатак да агульнага агляду сітуацыі з правамі чалавека, сёлета таксама вітаецца інфармацыя аб праве на адукацыю.

Пісьмовыя матэрыялы павінныя быць дасланыя ў электронным выглядзе, у фармаце Word, на адрас электроннай пошты: sr-belarus@ohchr.org з копіяй на: vatabekian@ohchr.org, з пазначанай тэмай ліста «Резолюция Совета по правам человека 44/19».

Дакумент павінен быць не большым за 5 старонак.

Матэрыялы трэба даслаць не пазней за 19 лютага 2021 года. Пісьмовыя дакументы павінныя быць выключна на англійскай, рускай ці беларускай мовах.

Паводле сайту Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН.

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці