Спецдакладчык ААН прадставіла даклад аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі

27 October 2020, 2:24 PM
Спецдакладчык ААН прадставіла даклад аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі

У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.

Анаіс Марын выступіла ў адпаведнасці з парадкам дня "Захвочванне і абарона правоў чалавека: становішча ў галіне правоў чалавека і даклады спецыяльных дакладчыкаў і прадстаўнікоў".

Яна засяродзіла ўвагу на пытаннях адпраўлення правасуддзя, у прыватнасці, правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, і судовага пераследу праваабаронцаў, журналістаў і іншых членаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Цалкам даклад можна прачытаць (на рускай мове) на сайце ААН.

Таксама сёння, 27 кастрычніка 2020 году, пасля новых пратэстаў у Беларусі ў падтрымку абвешчанай апазіцыяй агульнанацыянальнай забастоўкі, Анаіс Марын заклікала афіцыйны Мінск спыніць "рэпрэсіі супраць уласнага народа". Яна нагадала пра затрыманні тысяч людзей на акцыях супраць Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці