Спецдакладчык ААН: «Сітуацыя ўсё горш: ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых»

07 June 2021, 10:44 AM
Спецдакладчык ААН: «Сітуацыя ўсё горш: ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых»

Анаіс Марын. Фота: reform.by

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецдакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека.

У ім Анаіс Марын апісвае сітуацыю з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі, якая склалася ў 2020 годзе і пачатку 2021 года ў Беларусі. Яна дакументуе хвалю рэпрэсій у краіне з дапамогай доказаў масавых парушэнняў, беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах і цяжару.

На 24 старонках даклада ўздымаюцца пытанні, якія вельмі востра паўстаюць у беларускім грамадстве:

  • права на жыццё: смяротнае пакаранне і адвольнае пазбаўленне жыцця;

  • права на фізічную недатыкальнасць: катаванні і іншыя жорсткія, нечалавечыя віды абыходжання; адвольныя затрыманні і заключэнне пад варту; гвалтоўныя знікненні; прымусовыя выдварэнні; справядлівасць судовага разбіральніцтва;

  • свабода на мірныя сходы і асацыяцыі; свабода на асабістае меркаванне і іх свабоднае выказванне, права на ўдзел у грамадскім жыцці;

  • права на здароўе, на адукацыю, у тым ліку на беларускай мове і мовах меншасцяў ды інш.

Анаіс Марын устрывожаная беспрэцэдэнтнай эскалацыяй парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў адзначаны перыяд:

“Палітычны крызіс і сацыяльныя падзеі яшчэ раз пацвердзілі цыклічнасць усплёскаў парушэнняў правоў чалавека ў перыяд выбараў у Беларусі, але ў той жа час яны выявілі глыбока укаранелыя інстытуцыйныя недахопы дзяржаўнага апарату, у прыватнасці праваахоўнай сістэмы і сістэмы правасуддзя, якія выкарыстоўваюцца не для абароны правоў чалавека, а для іх абмежаванні. Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых”, - прыходзіць да высновы Спецдакладчык ААН.

Яна нагадвае і паўтарае свае рэкамендацыі, сфармуляваныя ў папярэдніх дакладах, якія не былі выкананы, а таксама падтрымлівае рэкамендацыі, сфармуляваныя Вярхоўным камісарам ААН Мішэль Бачэлет у яе дакладзе, асабліва тыя, якія патрабуюць тэрміновых дзеянняў са бакі ўрада Беларусі.

47 сесія Савета па правах чалавека ААН пройдзе з 21 чэрвеня па 9 ліпеня 2021 года, пытанне Беларусі будзе чацвёртым на парадку дня. 

ДАКЛАД СПЕЦДАКЛАДЧЫКА ААН АНАІС МАРЫН

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці