Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча

08 June 2022, 12:02 PM
Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча

Юрысты “Вясны” сумесна з Беларускім ПЭН накіравалі зварот да Спецыяльных дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца і дырэктара крамы “Кнігаўка” Андрэя Янушкевіча.

Да спецдакладчыка па пытанні аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, спецдакладчыка ў галіне культурных правоў Аляксандры Ксантакі, спецдакладчыка па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабоднаму выказванню Ірэн Хан, а таксама Працоўнай групе па адвольных затрыманнях і Працоўнай групе па бізнэсе і правам чалавека было даведзена, што 16 траўня ў першы працоўны дзень у краму “Кнігаўка” спачатку прыйшлі прапагандысты з падкантрольных уладам тэлеканалаў, а адразу пасля іх – супрацоўнікі міліцыі, якія зладзілі ператрус, канфіскавалі 200 кніг, а ўладальніка крамы Андрэя Янушкевіча затрымалі.

Суд прызначыў Андрэю Янушкевічу спачатку 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасля іх адбыцця выдавец на волю не выйшаў, а быў перазатрыманы і асуджаны яшчэ на 10 сутак. Вядома, што трэці суд над Янушкевічам адбыўся 6 чэрвеня. Гэтым разам мужчыне прысудзілі восем сутак арышту.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Янушкевіч нібыта вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва “мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў”.

Праваабаронцы адзначаюць, што ціск на выдавецтва пачаўся яшчэ ў пачатку 2021 года, калі Янушкевіч быў затрыманы, у офісе канфіскаваная тэхніка і кнігі, а рахункі выдавецтва былі заблакаваныя на паўгода. У сакавіку бягучага года Янушкевіча змусілі тэрмінова з’ехаць з офіса.

Нагадаем, выдавецтва “Янушкевіч” займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, у асноўным на беларускай мове. Кнігу Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, якая выйшла ў выдавецтве ў 2021 годзе, 17 траўня прызналі экстрэмісцкай.

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці