Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб здароўі Паўла Кучынскага

26 June 2024, 11:09 AM
Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб здароўі Паўла Кучынскага

Спецдакладчыкі ААН звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня Паўла Кучынскага, пра якую ім паведамілі юрысты "Вясны".

У сваім запыце прадстаўнік працоўнай групы па адвольных затрыманнях Мэцью Джылет, Спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя Тланенг Мофокенг, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб правах людзей з інваліднасцю Хеба Хаграс звяртаюць увагу ўрада на атрыманую інфармацыю аб стане здароўя палітвязня.

Спецдакладчыкі выказалі занепакоенасць у сувязі з меркаванай адмовай у належнай медычнай дапамозе Паўлу Кучынскаму і неадпаведнасцю ўмоў яго ўтрымання пад вартай стану ягонага здароўя. Яны нагадалі беларускаму ўраду пра міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, якія забараняюць катаванні і жорсткае і бесчалавечае абыходжанне, якое прыніжае годнасць чалавека. Спецдакладчыкі згадваюць Міжнародныя пакты аб грамадзянскіх і палітычных правах, Асноўныя прынцыпы абыходжання са зняволенымі, прынятыя Генеральнай асамблеяй ААН, Мінімальныя правілы абыходжання са зняволенымі (правілы Нэльсана Мандэлы), Стамбульскі пратакол і шэраг іншых дакументаў — у прыватнасці, ранейшых рашэнняў міжнародных у галіне правоў чалавека.

"Адсутнасці медычнай дапамогі і адмова ў шпіталізацыі затрыманага ў крытычным стане могуць быць ахарактарызаваныя як сур'ёзны боль і пакуты, наўмысна прычыненыя службовай асобай".

Таксама спецдакладчыкі згадваюць, што падчас Універсальнага перыядычнага агляду ў 2020 годзе Беларусь прызнала выкананай рэкамендацыю па паляпшэнні доступу і якасці медычнага абслугоўвання, уключаючы псіхіятрычную дапамогу для зняволеных, і павялічыла колькасць медычнага персаналу на ўсіх месцах утрымання пад вартай.

Спецдакладчыкі просяць урад:

1. Даць любую дастатковую інфармацыю і каментары з нагоды сітуацыі.

2. Даць інфармацыю аб фактычных і юрыдычных падставах для
арышта, затрымання, прад'яўлення абвінавачванняў і вынясення прысуду спадару Паўлу Кучынскаму і растлумачыць, як гэтыя дзеянні адпавядаюць абавязацельствам Беларусі ў  міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.

3. Растлумачыць, якім чынам стан здароўя і інваліднасць Паўла Кучынскага былі прыняты ва увагу адпаведнымі органамі ўлады пры прыняцці рашэння аб ягоным папярэднім зняволенні пад варту і вынясенні яму прысуду.

4. Даць інфармацыю аб бягучым стане здароўя Паўла Кучынскага і растлумачыць, наколькі медычная дапамога, якая ім атрымліваецца, і ўмовы яго ўтрымання пад вартай адпавядаюць абавязацельствам Беларусі па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.

5. Пераканацца, што Кучынскі атрымлівае своечасовую і адэкватную медычную дапамогу ў адпаведнасці з ягоным дыягназам, а таксама ў тым, што ўмовы ягонага ўтрымання пад вартай адпавядаюць стану яго здароўя і інваліднасці. Калі ў турэмным шпіталі немагчыма правесці якія-небудзь медыцынскія працэдуры, неабходныя ў сувязі са станам яго здароўя, забяспечыць перавод Кучынскага ў адпаведную грамадзянскую бальніцу.

6. Растлумачыць, якія сродкі прававой абароны былі даступныя Кучынскаму для аспрэчвання адпаведнасці яго ўтрымання пад вартай, яго ўмоў і медычнай дапамогі, якую ён атрымлівае, абавязацельствам Беларусі па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.

7. Растлумачыць юрыдычныя і адміністрацыйныя наступствы пагаршэння стану здароўя Кучынскага і змены ягонай ступені інваліднасці з другой на першую.

8. У абставінах цяжкага стану здароўя Кучынскага — разглядзець магчымасць яго памілавання або змякчэння прысуду або замены турэмнага зняволення альтэрнатыўнай формай пазбаўлення волі, у адпаведнасці з мінімальнымі стандартамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у дачыненні да мераў, не звязаных з турэмным зняволеннем (Такійскія правілы).

Спецдакладчыкі настойліва заклікаюць прыняць неабходныя меры і выказваюць упэўненасць у тым, што могуць публічна выказаць сваю занепакоенасць, паколькі на іх думку, атрыманая імі інфармацыя дастаткова дакладная, каб паказваць на праблему, якая патрабуе неадкладнай увагі. 


Нагадаем, у сакавіку 2024 году юрысты "Вясны" звярнуліся да спецыяльных дакладчыц ААН па Беларусі і па пытанні аб праве на здароўе ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя Паўла Кучынскага. 

Палітзняволены маладзечанец мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады.

"Вясна" накіравала зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага

Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах.

У чэрвені 2022 года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах, дзе палітвязень цяпер праходзіць лячэнне, якое яму не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе. Раней з лекарамі праводзілася кансультацыя з нагоды перасадкі касцявога мозгу, але гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення. 

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці