Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый збірае інфармацыю для даклада

02 June 2021, 5:10 PM
Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый збірае інфармацыю для даклада

Спецыяльны дакладчык ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый абвясціў збор паведамленняў для свайго чарговага дакладу.

Тэмай даклада сп. Клемана Вуля на 50-й сэсіі Савета ААН па правах чалавека будуць умовы рэалізацыі правоў чалавека падчас мірных пратэстаў у крызісных сітуацыях.

Даручэнне падрыхтаваць такі адмысловы даклад сп. Клеман Вуль атрымаў паводле рашэння Савета ААН па правах чалавека ў ліпені 2020 года.

Да 31 ліпеня 2021 фізічныя асобы і арганізацыі могуць накіроўваць спецдакладчыку паведамленні па гэтай тэме ў фармаце word ці PDF на англійскай, іспанскай ці французскай мовах на адрасfreeassembly@ohchr.org.

Усе матэрыялы будуць апублікаваныя на старонцы мандата на сайце офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, калі ў паведамленні не пазначана жаданне захаваць канфідэнцыйнасць звестак пра крыніцу інфармацыі.

Артыкул на сайце Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці