Статыстыка індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН супраць Беларусі

18 December 2019, 1:49 PM
Статыстыка індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН супраць Беларусі

Беларускі дом правоў чалавека публікуе найноўшую статыстыку беларускіх зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН, атрыманую ад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Статыстыка зваротаў, скампанаваная супрацоўнікамі УВКПЧ, актуальная на 16 снежня 2019 года.

БДПЧ публікуе вытрымку аб колькасці індывідуальных зваротаў па Беларусі.

 

Агульная колькасць зарэгістраваных зваротаў – 332.

Чакаюць разгляду – 152.

Камунікацыя спыненая – 14.

Прызнаныя непрымальнымі – 18.

Парушэнні Пакту пацверджаныя Камітэтам – у 136зваротах.

Не пацверджаныя парушэнні – у 2 зваротах.

Цалкам табліцу статыстыкі па беларускіх зваротах шукайце па спасылцы.

Камітэт па правах чалавека ААН – орган незалежных экспертаў, якія назіраюць за выкананнем дзяржавамі-удзельніцамі Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах. Акрамя разгляду дакладаў ад дзяржаваў, Камітэт можа разглядаць індывідуальныя скаргі на меркаваныя парушэнні Пакта дзяржавамі-ўдзельніцамі першага Факультатыўнага пратаколу да Пакта.
Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці