Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах: сакавік - чэрвень 2023 года

09 January 2023, 12:59 PM
Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах: сакавік - чэрвень 2023 года

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.

Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

Дзе: Літва, Польша, Грузія.

Калі: 10 сакавіка 2023 — 30 чэрвеня 2023

Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы

Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 г.

 

Пра праграму

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый  у сферах сумежных з вашай і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.

У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя,  і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.

Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць нашу анкету без пазнакі арганізацыі, а мы дапаможам яе адшукаць.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымыя і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы бяруць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).

Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца арганізацыяй, якая прымае стажораў.

 

Якія выдаткі пакрывае праграма

Для ўдзельнікаў_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.

 

Што чакаецца ад арганізацыі, якая прымае стажораў_ак?

Мы чакаем, што прымаючая арганізацыя:

●  абмяркуе і ўхваліць план удзельніка_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;

●  пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата_кі;

●  прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;

●  падзеліцца ведамі і досведам.

 

Каляндар праграмы:

●  дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 г.;

●  да 10 лютага ўсе заяўнікі_цы атрымаюць адказы;

●  найранейшы час пачатку стажыровак: 10 сакавіка 2023 г..;

●  стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 чэрвеня 2023 г..;

●  працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

 

Як падацца

Калі вы ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку:

●  дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;

●  запаўняеце анлайн-заяўку;

●  чакаеце вынікаў адбору.

Калі вы не ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку ці не атрымалі згоды ад арганізацыі, з якой дамаўляліся:

●  запаўняеце анлайн-заяўку;

●  чакаеце вынікаў адбору.

Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

Заяўнікі_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.

 

Калі ў вас засталіся пытанні – пішыце на Stazhirouki.2022@gmail.com

See more news

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці