Супрацоўнікі праваабарончага фонду Right Livelihood падтрымалі зняволеных вясноўцаў

21 March 2022, 8:29 AM
Супрацоўнікі праваабарончага фонду Right Livelihood падтрымалі зняволеных вясноўцаў

У адрасаванай Савету па правах чалавека ААН заяве фонду Right Livelihood звяртаецца ўвага на тое, што ва ўмовах пастаяннага абмежавання грамадзянскай прасторы актывістам грамадзянскай супольнасці шмат якіх краін пагражае турэмнае зняволенне.

Выступаючы на 49-й сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе, прадстаўнікі фонду падкрэслілі: у той час, як некаторыя краіны па ўсім свеце ўводзяць крымінальную адказнасць за праваабарончую дзейнасць і абмяжоўваюць асноўныя свабоды, прастора для грамадзянскай супольнасці звужаецца.

"Фонд Right Livelihood сур'ёзна занепакоены гэтай тэндэнцыяй, а асабліва выкарыстаннем адвольных затрыманняў у якасці метаду прыгнечання іншадумцаў і суровымі ўмовамі ўтрымання, з якімі часта сутыкаюцца зняволеныя актывісты", — сказана ў заяве.

Гэтая практыка закранула і лаўрэатаў прэміі "Right Livelihood Award", што працуюць у галіне правоў чалавека.

У Саудаўскай Аравіі за прасоўванне дэмакратычных свабод адбываюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення лаўрэаты прэміі 2018 года Махамед аль-Кахтані і Валід Абу аль-Хайр.

У Іране за сваю прафесійную дзейнасць па абароне правоў жанчын і дзяцей адбывае пакаранне 38-гадовая адвакатка Насрын Сатудэ, лаўрэатка прэміі 2020 года.

У Беларусі на сённяшні дзень за кратамі знаходзяцца сем сябраў Праваабарончага цэнтру "Вясна", у тым ліку яе заснавальнік Алесь Бяляцкі — Алесь і сама арганізацыя былі адзначаныя ўзнагародай у 2020 годзе.

"Мы заклікаем Савет па правах чалавека трымаць гэтыя краіны пад пільнай увагай і настойліва патрабаваць ад іх выканання сваіх міжнародных абавязанняў у галіне правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых праваабаронцаў, здымання ўсіх абвінавачванняў супраць іх і прадастаўлення ім кампенсацыі і рэабілітацыі за прычыненую шкоду", — гаворыцца ў заяве.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці