Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак

29 May 2023, 1:41 PM
Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак. У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі на конкурс па падтрымцы праектаў у галіне правоў чалавека, абвешчаны БДПЧ 29 траўня 2023 года.

У межах трэнінгаў ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёмяцца з логікай планавання праектаў, змогуць ператварыць ідэю ў жыццяздольны праект, набудуць навыкі складання якаснай праектнай заяўкі і атрымаюць парады ад экспертаў і экпертак.

БДПЧ ладзіць два тренінгі:

1.     Афлайн-трэнінг у Вільні 15-17 чэрвеня. Арганізатары пакрыюць транспартныя выдаткі удзельнікаў у памеры да 60 еўра, а таксама забяспечаць пражыванне падчас трэнінгу.

2.     Анлайн-трэнінг, які будзе складацца з трох сесій 12, 13 і 19 чэрвеня. Час правядзення: 16:00-19:00 па беларускім/літоўскім часе.

Праграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі на конкурс па падтрымцы праектаў у галіне правоў чалавека, абвешчаны БДПЧ 29 траўня 2023 года. Заяўкі прымаюцца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага мэнэджмента і фандрэйзінга.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел неабходна запоўніць заяўку не пазней за 7 чэрвеня:

·      заяўка для ўдзелу ў трэнінгу ў Вільні;

·      заяўка для ўдзелу ў анлайн-трэнінгу.

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 9 чэрвеня.

Кантакты

Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

See more news

Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
27 October 2023, 11:06 AM
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
24 August 2023, 1:26 PM
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аднаўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
10 July 2023, 9:56 AM
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці