У верасні 2022 года БДПЧ правядзе трохдзённыя трэнінгі, анлайн або афлайн, для ахвочых навучыцца распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак. Трэнінгі адбудуцца ў верасні 2022 года. Будзе два фарматы правядзення трэнінга: анлайн і афлайн. Ахвочым удзельнічаць трэба абраць адзін з фарматаў трэнінгаў.
Трэнінгі ахопліваюць наступныя тэмы:
логіка планавання праектаў;
ператварэнне ідэі ў жыццяздольны праект;
навыкі складання якаснай праектнай заяўкі;
парады ад экспертаў і экпертак.
БДПЧ ладзіць два тренінгі; можна ўдзельнічаць толькі ў адным з іх:
1. Афлайн-трэнінг 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.
2. Анлайн-трэнінг, які будзе складацца з трох сесій 16, 22 і 27 верасня.
Прграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?
Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга. Перавага будзе наддавацца тым, хто яшчэ не прымаў удзел у падобным навучанні.
Як трапіць на трэнінг?
Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове.
Ахвочым прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні 9-11 верасня неабходна запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 29 жніўня. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 1 верасня. Звярніце ўвагу, арганізатары НЕ пакрываюць транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу.
Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу 16, 22 і 27 верасня, запоўніце форму заяўкі да 2 верасня (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 верасня.
Кантакты
Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.