У ААН прынялі Рэзалюцыю аб ролі праваабаронцаў. Дакумент застаўся па-за ўвагай Беларусі

25 November 2017, 10:56 AM
У ААН прынялі Рэзалюцыю аб ролі праваабаронцаў. Дакумент застаўся па-за ўвагай Беларусі

Сярод 75 краінаў-суаўтараў рэзалюцыі, якія выразна заявілі пра неабходнасць абароны праваабаронцаў, Беларусь не значыцца. Такім чынам беларускія ўлады засведчылі сваю рэальную пазіцыю адносна праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Праект Рэзалюцыі аб ролі праваабаронцаў, прапанаваны МЗС Нарвегіі, быў распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасцю. Дакумент быў прыняты кансэнсусам на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 20 лістапада. Разам з Нарвегіяй,  суаўтарамі рэзалюцыі з’яўляюцца 75 краінаў.

Аўтары лічаць з’яўленне рэзалюцыі своечасовым, паколькі ў 2018 годзе будзе адзначацца 20-я гадавіна прыняцця Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб праваабаронцах, і прыняцце рэзалюцыі разглядаюць як магчымасць адзначыць уклад праваабаронцаў у жыццё грамадства і вырашальную ролю, якую яны адыгрываюць у абароне правоў людзей. На іх думку, прызнанне і пахвала вельмі неабходныя, паколькі праваабаронцы ў многіх частках свету сутыкаюцца з сур’ёзнымі абмежаваннямі іх дзейнасці і легітымнасці.

“Міжнародная супольнасць паслала моцны сігнал. Праваабаронцы адыгрываюць ключавую ролю ва ўмацаванні павагі да правоў чалавека ва ўсім свеце”, — адзначыла міністарка замежных справаў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Сёрэйд.

Рэзалюцыя асуджае крыміналізацыю, абмежаванне дзейнасці і забойствы праваабаронцаў. Яна заклікае да вызвалення ўсіх тых, хто быў зняволены за ажыццяўленне свайго права на свабоду слова і іншыя асноўныя свабоды. Упершыню краіны-сябры ААН адзінагалосна пагадзіліся паслаць такі выразны і магутны сігнал аб неабходнасці абароны праваабаронцаў. 

Ні сярод 75-ці суаўтараў рэзалюцыі, ні ў паведамленні для медыя па выніках пасяджэння Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН 20 лістапада, на якім дакумент абмяркоўваўся і прымаўся, удзел Беларусі не ўзгадваецца. Ігнараваннем рэзалюцыі ўлады краіны дэманструюць рэальнае стаўленне да праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Тое, што Беларусі няма сярод суаўтараў рэзалюцыі, паказвае сапраўдную пазіцыю беларускіх уладаў у адносінах да праваабаронцаў. Яны апошнім часам заігрываюць з некаторымі праваабарончымі арганізацыямі, але на справе ўсіх без выключэння ўспрымаюць як пагрозу – толькі за тое, што мы часта гаворым непрыемную для іх праўду.

Замест таго, каб павялічваць прастору правоў чалавека ў Беларусі, якой катастрафічна не хапае, замест таго, каб выпраўляць свае недахопы і памылкі, яны бачаць ў нас сваіх антаганістаў. Але мы па-за іхнімі палітычнымі гульнямі. Нашая місія — бараніць правы ўсіх грамадзянаў, незалежна ад інтарэсаў і выгады правячых колаў”, – кажа праваабаронца.

Да месца адзначыць паслядоўнасць беларускіх уладаў у пытаннях распрацоўкі і прыняцця на міжнародным узроўні дакументаў, датычных дзейнасці праваабаронцаў. Да прыкладу, канферэнцыю БДІПЧ АБСЕ ў Берне ў 2014 годзе, на якой былі прынятыя Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў, прадстаўнікі беларускай дзяржавы таксама праігнаравалі.   

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці