У ААН занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі ў беларускіх турмах

07 April 2025, 12:01 PM
У ААН занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі ў беларускіх турмах

Незалежныя эксперты па правах чалавека, сярод якіх Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ды працоўныя групы па адвольных затрыманнях і гвалтоўных знікненнях 26 сакавіка заклікалі беларускія ўлады зрабіць захады ў сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з жанчынамі, што ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях.

"Мы глыбока занепакоеныя жорсткім абыходжаннем з жанчынамі, асуджанымі ў сувязі з пратэстамі супраць прэзідэнцкіх выбараў 2020 года", – заявілі эксперты.

Яны выказалі трывогу з нагоды небяспечнага для жыцця стану палітзняволенай Вікторыі Кульшы, былой адміністратаркі Telegram-канала "97%", затрыманай восенню 2020 года і пасля асуджанай на чатыры з паловай гады калоніі.

Эксперты таксама выказалі занепакоенасць з нагоды трох жанчын-зняволеных сталага веку – Алены Гнаук, Вольгі Маёравай ды Ірыны Такарчук, – асуджаных у межах рэпрэсій, што разгортваюцца з 2020 года.

"Кепскія ўмовы ўтрымання ў спалучэнні з наўмысным жорсткім абыходжаннем, уключна з штрафным адзіночным зняволеннем, ставяць іх здароўе ў сур'ёзную небяспеку, – заявілі яны. – Больш за тое, паведамленні аб доўгім утрыманні Алены Гнаўк без сувязі са знешнім светам сведчаць аб тым, што расце небяспека яе гвалтоўнага знікнення".

Таксама прадстаўнікі ААН зноў паднялі з Беларуссю пытанне аб шырока распаўсюджаным жорсткім абыходжаннем з жанчынамі-зняволенымі ды зняволенымі сталага веку.

"Мы ўстрывожаныя тым, што Беларусь па-ранейшаму не развязвае гэтыя праблемы", – заявілі яны.

Публікуецца паводле сайта "Вясны"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці