У Беларускім доме правоў чалавека праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных справаў Францыі

13 April 2022, 4:19 PM
У Беларускім доме правоў чалавека праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных справаў Францыі

На фота: Віціс Юрконіс, Павел Сапелка, Марыя Ландо, Жан-Іў Ле Дрыан і Андрэй Бастунец

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыанам.

У мерапрыемстве бралі ўдзел юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, прадстаўніца Беларускага Дома правоў чалавека Марыя Ландо і дырэктар праектаў фонда Freedom House Віціс Юрконіс. Яны распавялі французскаму палітыку пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра стан грамадства, адносіны да вайны ва Украіне. Падрабязна была абмеркаваная тэма сітуацыі ў незалежнай медыясферы Беларусі і ў праваабарончай сферы.

Павел Сапелка адзначыў, што ўзровень рэпрэсій і катаванняў, якія ўжываюцца ўладамі да мірных грамадзянаў, не змяншаецца, колькасць палітвязняў бесперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца сем сябраў “Вясны”, у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Прадстаўнік "Вясны" таксама звярнуў увагу на неабходнасць усебаковай падтрымкі інструментаў ААН па сітуацыі ў Беларусі і IAPB - міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці, а таксама падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча стала важным сігналам для дэмакратычных сіл і праваабарончай супольнасці аб захаванні на высокім узроўні ўвагі да беларускай тэматыкі і тэмы правоў чалавека.

Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец распавёў, у якіх умовах цяпер працуюць беларускія незалежныя медыя — і тыя, хто застаецца ў Беларусі, і хто быў вымушаны вывезці рэдакцыі з краіны. Агулам пад крымінальны пераслед цягам апошніх двух год трапілі каля 60 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.

Андрэй Бастунец, сярод іншых, згадаў і пра праваабаронцу Леаніда Судаленку, які ў 2018 годзе атрымаў прэмію Французскай Рэспублікі “Свабода-Роўнасць-Братэрства” за вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека. Гэта быў першы выпадак уганаравання беларуса за праваабарончую дзейнасць прэстыжнай французкай узнагародай. Беларускімі ўладамі Леанід Судаленка за сваю праваабарончую дзейнасць быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі. 

Паводле сайта "Вясны"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці