У Савеце ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па Беларусі

26 September 2022, 8:48 AM
У Савеце ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па Беларусі

23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года, піша "Вясна".

Выконваючая абавязкі Вярхоўнага камісара прадставіла прамежкавыя вынікі, пасля чаго дзяржавы-удзельніцы і недзяржаўныя арганізацыі выступілі са сваімі прамовамі.

Так, шмат дэмакратычных краінаў звярталі ўвагу на тое, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, палітычных і грамадскіх актывістаў. Праз два гады пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года ціск на грамадзянаў краіны не змяньшаецца, павялічваецца колькасць палітзняволеных, якіх сёння налічваецца больш за 1300 чалавек. Выступоўцы былі занепакоеныя тымі зменамі ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць пашырэнне прымяненне смяротнага пакарання супраць так званых "тэрарыстаў", а таксама запускам працэдуры дэнансацыі факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Улады Беларусі працягваюць пераследваць грамадзянаў, якія мужна выступаюць супраць вайны ва Украіне. Прамоўцы заклікалі беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і ціск на грамадзянаў, вызваліць усіх палітзняволеных, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, спыніць саўдзел краіны ў вайне ва Украіне, супрацоўнічаць са спецыяльнымі працэдурамі ААН і дапусціць спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусь.

Прадстаўнікі некаторых іншых краінаў, такіх як Азейбарджан, Нікарагуа, Расія, Куба, Венесуэла, Сірыя, выказвалі меркаванне, што Савет ААН не павінен умешвацца ў суверэнныя справы Беларусі, выкарыстоўваць нібыта непрапарцыйны і палітызаваны падыход да разгляду пытання парушэння правоў у краіне.

Прадстаўнікі НДА у сваіх выступах асаблівую ўвагу надавалі зняволеным праваабаронцам "Вясны", шакуючым тэрмінам, якія былі вынесеныя ў гэтым месяцы для каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка, а таксама павелічэнню тэрміну зняволення для журналісткі Кацярыны Андрэевай і зняволенню іншых прадстаўнікоў незалежных СМІ, адвакатаў і грамадскіх дзеячаў.

Так, прадстаўніца Right Livelihood Федара Бернар у сваім выступе падкрэсліла, што цягам апошніх двух гадоў улады сістэматычна затрымліваюць усіх, хто ажыццяўляе свае грамадзянскія правы, у тым ліку тых, хто ўдзельнічае ў антываенных пратэстах.

"Пасля арышту многія палітычныя зняволеныя ўтрымліваюцца ў папярэднім зняволенні на працягу доўгага часу. Гэта выпадак праваабаронцаў Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка, асуджаных 6 верасня да 15 і 6 гадоў адпаведна паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў, амаль праз два гады пасля іх арышту.

Гэтая тэндэнцыя тым больш трывожная, улічваючы наўмысна бесчалавечныя ўмовы ўтрымання палітычных зняволеных, якія могуць быць прыроўненыя да катаванняў: ад перапоўненых камер да збіцця".

Асобна праваабаронца адзначыла палажэнне кіраўніка "Вясны" ў СІЗА-1:

"Алесь Бяляцкі, заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна", утрымліваецца ў "спецыяльным калідоры", паўпадвальным паверсе з дрэнным доступам святла, і яму строга абмежавалі магчымасць перапіскі. Жудасна, што ён правядзе свой 60-ы дзень нараджэння, які адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, у такіх умовах".

Прадстаўнікі НДА прасілі Савет ААН і надалей надаваць адпаведную ўвагу сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку з дапамогай экспертызы УВКПЧ, а ўлады Беларусі заклікалі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў, уключаючы праваабаронцаў "Вясны".  

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Share

See more news

У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці